27 снежня 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатка Еўрапарламенту Ганна Фатыга заклікала Магерыні адрэагаваць на блакаванне «Хартыі-97»

11
Дэпутатка Еўрапарламенту Ганна Фатыга заклікала Магерыні адрэагаваць на блакаванне «Хартыі-97»
ГАННА ФАТЫГА

Былая міністарка замежных спраў Польшчы накіравала спецзапыт Вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ.

У звароце да Вярхоўнай прадстаўніцы Еўрапейскага звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фрэдэрыцы Магерыні дэпутатка Еўрапейскага парламента, сябра партыі «Права і справядлівасьць», экс-міністарка замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга заявіла:

«Свабода слова, плюралізм СМІ і штодзённы доступ да інфармацыі - асноўныя еўрапейскія каштоўнасці, дэфіцыт якіх відавочны ў постсавецкай прасторы. Рэжым Лукашэнкі, пасля адмовы ў акрэдытацыі тэлеканалу «Белсат», рэпрэсій супраць журналістаў «Радыё Свабода», надумаў абмежаваць свабоду СМІ ў інтэрнэце, дзе асаблівую ролю адыгрывае сайт Charter97.org - адная з самых папулярных крыніц праўдзівай інфармацыі ў Беларусі.

24 студзеня беларускія ўлады заблакавалі жыхарам краіны доступ да сайта «Хартыя-97», які ўжо некалькі гадоў працуе з Польшчы. Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што сайт быў заблакаваны за «экстрэмізм» і публікацыю інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае законам. Які матэрыял парушыў устаноўленыя заканадаўствам нормы - не ўдакладняецца.

Разблакаваць доступ да сайта Charter97.org беларускія ўлады заклікаў прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Харлем Дэзір, які прызнаў блакаванне сайта недапушчальным абмежаваннем свабоды слова і доступу да інфармацыі.

Тым часам, камісар у Еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў для пашырэння Ёханэс Хан, які 30 студзеня наведаў Менск з візітам і сустрэўся з Лукашэнкам, ніяк не адрэагаваў на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі, якая выклікае неспакой.

Якія крокі збіраецца распачаць Еўрапейскі Звяз, каб спыніць прагрэс абмежавання свабоды слова і доступ да інфармацыі ў Беларусі, а ў асаблівасці, каб вярнуць беларусам доступ да парталу Charter97.org?

Як у святле пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека і стану дэмакратыі ў Беларусі Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фрэдэрыка Магерыні ацэньвае палітыку збліжэння з рэжымам Лукашэнкі?»

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках