2 траўня 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск турыстычны: прыезджыя ў шоку ўжо на аўтавакзале

83
Менск турыстычны: прыезджыя ў шоку ўжо на аўтавакзале

Няўжо нельга падумаць пра інфраструктурныя дробязі, з якімі сутыкаюцца прыезджыя?

Пра ўражанні ад наведвання Менска піша ў «Фэйсбуку» журналіст Моўсун Гаджыеў:

Ну пакуль, самая стэрыльна чыстая краіна ў цэнтры Еўропы. Еду ў Рыгу, адтуль дадому.

Цяпер зноў буду бурчэць.

ФОТА: FACEBOOK.COM

Ок. Прыцягненне ў турыстычную Мекку, прынамсі ў еўрапейскім маштабе - дзяржаўная стратэгія. Менск мяняецца на вачах, і прыязджаючы сюды, акуратна кожныя тры месяцы, я гэта бачу наглядна. Але ж, ну можна ж падумаць пра інфраструктурныя дробязі, з якім сутыкаюцца прыезджыя?

Ок. Чаму ў аўтавакзале, які прымае і адпраўляе аўтобусы да глыбокай ночы, камера захоўвання працуе да 23? У нас адпраўленне а 00.30, трэба прыехаць ледзь не за некалькі гадзін, каб забраць валізку маёй спадарожніцы. І тырчаць гэтыя дзве гадзіны на вакзале. Бо, побач не было аніводнай адкрытай кавярні.

Можна на вакзале ўсталяваць пандусы? Не, я магу цягаць валізку 30 кг праз прыступкі без праблем. Але што рабіць тым, для каго гэта праблематычна? Да прыкладу, спадарожніцы, калі б яна была адна? Або калі хтосьці з валізкай ці маленькім дзіцём?

У працоўным аўтавакзале зачыненыя ўсе пункты абмену валют. Аддаваць рублі, што засталіся можна толькі незнаёмцам, па курсе 1,7, калі курс еўра 2,5?

Таксама, калі перакусіць - то цягнуцца на Чыгуначны вакзал. Каб паласавацца чабурэкамі або беляшамі. З валізкамі. Часта езджу начнымі рэйсамі, прывык што ў Кёльне або Дзюсельдорфе на вакзале кавярні працуюць цэлымі днямі.

Не, добра што бадзяжных індывідаў ганяюць, і цяпер калі толькі высунеш нос за вакзал, чуеш кранальныя гісторыі пра згублены кашалёк і дзяцей, якія дома сядзяць галодныя.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках