27 снежня 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лэйла Юнус - палітыкам Захаду: Вам мала Асада? Вам мала Сірыі?

32
Лэйла Юнус - палітыкам Захаду: Вам мала Асада? Вам мала Сірыі?
ЛЭЙЛА ЮНУС

Захад павінен спыніць падтрымку дыктатараў на постсавецкай прасторы.

У каментары аб блакаванні ў Беларусі сайта Charter97.org азербайджанская праваабаронца, дырэктар Інстытута міру і дэмакратыі, былая палітзняволеная Лэйла Юнус заявіла:

- Нічога неардынарнага ў тым, што заблакаваны незалежны сайт «Хартыя-97», якi не знаходзiцца пад кантролем Лукашэнкі, няма. Дзеянні ўсіх дыктатараў, дэспатаў, аўтарытарных лідараў ідэнтычныя. Незалежна ад месца размяшчэння, ад часу і прасторы. Яны баяцца думкі, слова. Яшчэ Леў Талстой пісаў, што слова - гэта ўчынак. Яны нават не столькі баяцца ўзброенага супраціву, які заўсёды ў такіх краінах непазбежны, яны баяцца слова, думкі! Вось гэта спыняць трэба, каб народ быў як статак, як поле, якім прайшліся і ніводнага каласка не засталося. Таму, на іх думку, незалежныя СМІ, газеты, інтэрнэт-сайты, радыё, тэлевізія, ні ў якім разе не павінны быць.

У Азербайджане ў пачатку 2013 года пачалася кампанія выпальвання ўсяго, і на сёння закрылі офісы радыё «Свабода», няма газеты «Свабода», якую мы выдавалі яшчэ ў перыяд распаду Савецкага саюза, у 1989 годзе зарэгістравалі. Усё гэта цяпер знішчанае. Але таксама, як у Беларусі, у нас дзейнічалі два незалежныя тэлеканалы ў Францыі і Нямеччыне, іх таксама заблакавалі.

Я думаю, нам, па-першае, неабходна аб'ядноўваць нашы намаганні, быць салідарнымі ў барацьбе з дыктатарамі. Па-другое, трэба звяртацца ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўсяго свету. Самае страшнае - гэта дыктатура. Дыктатура пазбаўляе нацыю будучыні.

Я падчас выступаў у Еўропе, заўсёды кажу: такая велізарная колькасць уцекачоў з Сірыі. Вам што, гэтага мала? Колькі можна было падтрымліваць Асада, Мубарака і іншых дэспатаў арабскага свету? А цяпер вы падтрымліваеце дэспатаў былых савецкіх рэспублік.

Нам неабходна аб'ядноўваць намаганні, і ўсе дзеянні Лукашэнкі, Аліева, Пуціна, якія парушаюць міжнароднае права, павінны быць шырока вядомыя. Неабходна, каб і нашы сайты, і нашы галасы аб'ядноўваліся. Неабходна дабіцца таго, каб заходнім палітыкам было сорамна паціскаць акрываўленыя рукі дыктатараў. Трэба вельмі жорстка патрабаваць выканання ўсіх нормаў міжнароднага права.

За нашу і вашу свабоду!

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках