3 траўня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыст прафзвязу РЭП: Ніводнае парушэнне працоўных правоў не пакінем без увагі

3
Юрыст прафзвязу РЭП: Ніводнае парушэнне працоўных правоў не пакінем без увагі

Працаўніца МТЗ Наталля Пісарава распавяла незалежнаму прафзвязу пра свае праблемы з наймальнікам.

У прафзвяз РЭП звярнулася па дапамогу Наталля Пісарава, апаратчыца ачышчальнай станцыі трэцяга разраду, піша praca-by.info.

Яна мяркуе, што яе незаконна спрабуюць выжыць з прадпрыемства. Кіраўніцтва ачышчальнай станцыі, на думку Наталлі, спрабуе ўсімі спосабамі пазбавіцца ад яе:

- Я шматдзетная маці, у мяне мноства захворванняў, якія я атрымала ў тым ліку і на МТЗ. І замест таго, каб дапамагчы, мяне выжываюць. Пасля таго, як выйшаў артыкул у СМІ, ціск на мяне толькі ўзмацніўся! Цяпер мяне прыцягваюць і да дысцыплінарнай адказнасці, нібыта за недапрацоўкі паводле службовай інструкцыі. Мне за лістапад, снежань і люты абвешчана дзве вымовы і заўвагі. Мне зніжаюць заробак удвая. Брыгадзір і майстар з незразумелых прычын заніжаюць мне каэфіцыент працоўнага ўдзелу напалову; такім чынам, не даплачваюць мне роўна 50% заробку - з маўклівай згоды калектыву ачышчальнага і прафзвязнага лідара цэха. Адмовілі ў павышэнні разраду, спаслаўшыся на тое, што маё кіраўніцтва супраць.

Юрый Белякоў, прававы інспектар прафзвязу РЭП, расказаў пра захады, якія распачаў прафзвяз РЭП у абарону працоўных правоў работніцы:

- Я падрыхтаваў для Наталлі заявы ў камісію працоўных спрэчак і ў аддзел аховы працы МТЗ. Мы будзем абскарджваць усе абвінавачванні, якія высунула Наталлі Пісаравай начальства: П. Бараўля і Г. Ліпніцкі. Магчыма, што агучыць сваю пазіцыю службовым асобам прадпрыемства давядзецца ў судзе. Між іншым, растлумачыць, чаму Пісараву з гіпертаніяй і рэўматызмам абавязваюць мыць асвятляльнікі і караюць за тое, што яна адмаўляецца падымацца на драбінкі або на табурэтку, падвяргаючы небяспецы здароўе і жыццё. Таксама ёсць пытанне: чаму апаратчыкі, выконваючы адну і тую ж працу, атрымліваюць розны заробак?

Прафзвязны юрыст нагадаў пра няшчасныя выпадкі, якія адбыліся на МТЗ раней:

- У 2015 годзе на ачышчальнай станцыі ўжо быў смяротны няшчасны выпадак са зваршчыкам, якога з гіпертаніяй прымусілі працаваць на вышыні. Прафзвяз РЭП будзе сачыць за развіццём падзей з Наталляй Пісаравай; ніводнага парушэння працоўных правоў работніцы мы не пакінем без увагі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках