Яўген Жоўціс: Я захапляюся людзьмі, якія змагаюцца з дыктатурай
1- 22.02.2018, 16:27
- 19,669
Кожны сайт, супрацьлеглы расейскай прапагандзе - на вагу золата.
Пра гэта заявіў вядомы праваабаронца з Казахстана Яўген Жоўціс у каментары пра блакаванне сайта Сharter97.org:
- Паколькі я жыву ў дзяржаве з падобным рэжымам, мне добра знаёмая сітуацыя з блакаваннем сайтаў, якія падаюць альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта зусім прадказальна, улічваючы прыроду аўтарытарных рэжымаў. У гэтым Лукашэнка і Назарбаеў падобныя. Дыктатуры разглядаюць усякую незалежную інфармацыю, як пагрозу. Незалежным СМІ даводзіцца сыходзіць у сацыяльныя сеткі і прадаўжаць барацьбу там.
Для Беларусі, у якой і так вельмі мала незалежных СМІ, гэта істотны ўдар. Пасля ўкраінскіх падзей, у якіх Расея паказала сваё сапраўднае аблічча, кожная крыніца інфармацыі, супрацьлеглая пуцінскай прапагандзе - на вагу золата. На жаль, беларускія ўлады абмежавалі сваіх грамадзян у доступе да гэтай інфармацыі.
Я выдатна разумею, што такое цэнзура і барацьба з незалежнымі СМІ. Я захапляюся людзьмі, якія прадаўжаюць барацьбу за свабоду інфармацыі і змагаюцца з дыктатурай.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS