Ірына Яскевіч: «Хартыя-97» умее адной навіной расставіць усё на месцы
2- 24.02.2018, 20:28
- 19,472
Беларусы самі будуць выбіраць, што ім чытаць.
Пра гэта заявіла адзін з лідарак віцебскіх прадпрымальнікаў Ірынa Яскевіч, каментуючы блакаванне на тэрыторыі Беларусі сайта Charter97.org:
– Мне здаецца, што прычыны блакавання заўсёды аднолькавыя. Гэта спроба пазбегнуць праўды, не даць людзям выказаць альтэрнатыўны пункт гледжання. Натуральна, што гэта абсалютна недапушчальна.
Мы ў Віцебску правялі 1 лютага пікет у падтрымку «Хартыі-97». Думаем, што меркаванняў павінна быць некалькі і людзі самі павінны выбіраць, рабіць высновы, што чытаць, а што не.
Ведаеце, ужо невыносна слухаць дзяржаўныя СМІ, якія спрабуюць навязваць, як трэба разумець тую ці іншую падзею.
Charter97.org – гэта сайт з пярчынкай. Каманда сайта ўмее падаць навіну неардынарна, з нечаканага боку, які іншыя не бачаць. Гэта і палохае тых, каму сайт непажаданы: бо адной навіной Charter97.org можа расставіць усё на месцы і данесці да людзей альтэрнатыўны пункт гледжання.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS