28 снежня 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскае радыё»: Блакуючы «Хартыю-97», Лукашэнка пагражае нацыянальным інтарэсам Беларусі

8
«Польскае радыё»: Блакуючы «Хартыю-97», Лукашэнка пагражае нацыянальным інтарэсам Беларусі

Блакада незалежнага партала Charter97.org з'яўляецца надзвычай небяспечным прэцэдэнтам, які патрабуе міжнароднай рэакцыі і салідарнасці.

Пра гэта гаворыцца ў рэпартажы «Польскага радыё».

Рэдакцыя «Хартыі-97» праводзіць кампанію разблакавання сайта. Пасля пераследаў і арыштаў журналістаў, у тым ліку галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай, рэдакцыя сайта была вымушаная пакінуць Беларусь у 2010 годзе. Беларускія ўлады не могуць уздзейнічаць на працу сайта, але цана, якую даводзіцца за гэта плаціць - эміграцыя. Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org не можа вярнуцца ў Беларусь, паведамляе Polskie Radio.

На працягу тыдня пра блакаванне сайта напісалі вядучыя сусветных СМІ. «Хартыя-97» асвятляе не толькі ўнутрыбеларускія падзеі, але і інфармуе беларусаў пра сітуацыю ў Расеі, Украіне, краінах Захаду. Незалежны сайт з'яўляецца крыніцай актуальнай і аб'ектыўнай інфармацыі пра ўкраінскі крызіс і палітыку Расеі, у краіне, якую апанавалі крамлёўскай прапагандай.

Наталля Радзіна дапускае, што беларускія ўлады спалохаліся пратэстнай вясны, і гэта магло стаць адной з падстаў блакіроўкі «Хартыі-97».

Незалежны сайт, які працуе з Варшавы, не павінен лічыцца з меркаваннем уладаў і адкрыта крытыкуе рэжым Лукашэнкі, піша пра працу дэмакратычнай апазіцыі, пра падтрымку Захадам дэмакратыі ў Беларусі, адзначае Polskie Radio.

Галоўная рэдактарка партала «Хартыя-97» верыць, што нягледзячы ні на што атрымаецца дамагчыся скасавання блакіроўкі сайта. Блакаванне Charter97.org - сігнал, які азначае, што Лукашэнка гатовы знішчыць свабодныя СМІ ў Беларусі і аддаць інфармацыйнае поле Крамлю.

Радзіна падкрэслівае, што сайт Сharter97.org быў заблакаваны праз палітычныя матывы:

- Улады проста хочуць расправіцца з самым папулярным незалежным парталам у Беларусі. Лукашэнка баіцца свабоды слова. Таму ён наважыўся на блакаванне cайта Charter97.org. Гэта было зроблена перад надыходам вясны, якая абяцала быць вельмі гарачай для беларускіх уладаў, - падкрэсліла галоўная рэдактарка «Хартыі-97».

Беларусы даволі хутка навучыліся абыходзіць блакаванне і заходзіць на сайт Charter97.org з дапамогай спецыяльных праграм і ананімайзераў. Нават тыя, хто ніколі не карыстаўся такімі прыстасаваннямі, даволі хутка навучаюцца:

- Нягледзячы на блакаванне, сайт застаецца лідарам сярод беларускіх незалежных СМІ, - адзначыла Наталля Радзіна.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org падкрэслівае, што сайт мае патрэбу ў міжнароднай салідарнасці у тым ліку - з боку Польшчы.

У Беларусі праходзяць пікеты ў падтрымку «Хартыі-97». Першымі ў абарону незалежнага сайта выступілі жыхары Горадні: актывісты раздавалі жыхарам горада інструкцыю, у якой апісваецца, як абысці блакаванне сайта. Заяўленае вулічнае шэсце ў Гомелі, з'яўляюцца графы са словамі падтрымкі і салідарнасці ў Менску.

- Дапамога Польшчы ў нашай працы - вельмі істотная, бо вольныя медыя дэ-факта не могуць працаваць у Беларусі. Сакрэт папулярнасці «Хартыі-97» у тым, што яна называе рэчы сваімі імёнамі.

Сёння для нас вельмі важная салідарнасць. Палякі заўсёды змагаліся за свабоду, гэта тое, што нас у іх вельмі здзіўляе. Сёння мы просім, каб палякі памяталі пра тыя цяжкія часы, калі за свабоду трэба было змагацца і дапамаглі нам у гэтай барацьбе, - кажа галоўная рэдактарка Charter97.org.

Пра блакаванне сайта Charter97.org напісалі вядучыя сусветныя СМІ: амерыканскія, еўрапейскія, расейскія, украінскія медыя. Інфармацыя разышлася па ўсім свеце і пра «Хартыю-97» даведаліся нават у Малайзіі.

Прадстаўнік АБСЕ заклікае ўлады Беларусі неадкладна аднавіць доступ да партала.

З заявамі выступілі ўсе вядучыя сусветныя праваабарончыя арганізацыі.

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» адзначае, што блакаванне сайта вельмі небяспечны прэцэдэнт, бо гэта гуляе на руку Крамлю і з'яўляецца пагрозай для незалежнасці Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі няма незалежных тэлеканалаў і радыёстанцый. А ў расейскую прапаганду ўкладваюцца велізарныя грошы, таму беларусы выбіраюць расейскія медыі, у якіх шмат якасных серыялаў, ток-шоў, тэлевізійных праграм.

Беларусы выбіраюць расейскія тэлеканалы, а гэта азначае, што расейская прапаганда ўсё больш ўздзейнічае на розумы людзей:

- Да блакіроўкі «Хартыі-97» інтэрнэт з'яўляўся прасторай, дзе яшчэ існаваў пэўны парытэт: палова карыстальнікаў праглядала расейскія сайты, другая палова - беларускія.

Блакаванне cайта Сharter97.org азначае, што ўздзеянне беларускага сегмента рэзка звужаецца. Сёння звесткі кажуць аб уцечцы чытачоў з беларускага сегмента ў расейскі. Лукашэнка парушыў інфармацыйную бяспеку Беларусі - кажа галоўная рэдактарка сайта Сharter97.org.

У перспектыве гэта азначае, што Беларусь апынецца пад абсалютным уплывам Крамля.

- У выпадку гэтага сцэнару можна казаць пра пагрозу для Украіны, Польшчы і краін Балтыі. Вайсковая агрэсія супраць гэтых краін ужо адпрацоўвалася падчас вучэнняў «Захад-2017», якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, - кажа Наталля Радзіна.

Дзякуючы працы невялікага калектыву, сумарны лік месячных праглядаў cайта Сharter97.org - 50 мільёнаў праглядаў. Кожны месяц сайт наведвае блізу 2,5 мільёнаў унікальных карыстальнікаў.

Рэдакцыя сайта пакінула Беларусь у 2010 годзе, пасля таго, як супраць «Хартыі-97» была распачатая сапраўдная вайна: чатыры крымінальныя справы, канфіскацыя тэхнікі, збіццё журналістаў. У верасні 2010 года быў забіты заснавальнік сайта Алег Бябенін.

На хвалі арыштаў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года беларускія спецслужбы разграмілі рэдакцыю ў Менску. Былі затрыманыя амаль усе журналісты, галоўная рэдактарка сайта Сharter97.org была ў турме КДБ:

- Мне былі выстаўленыя абвінавачванні, за якія пагражала 15 гадоў турмы. Калі мяне выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе я была вымушаная таемна пакінуць Беларусь без пашпарта. Аднак нам удалося аднавіць працу сайта, і ў 2012 годзе Міністэрства замежных спраў Польшчы запрасіла нас працаваць у Варшаву, - распавяла Наталля Радзіна.

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» заклікае працягваць ціск на афіцыйны Менск:

- Блакаванне сайта Сharter97.org дорага абыдзецца беларускім уладам. Кожны напад на свабоду слова і правы чалавека цягне за сабой сур'ёзныя наступствы, - заявіла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках