У Брусэлі пройдзе пікет у падтрымку «Хартыі-97»
- 5.02.2018, 17:51
- 11,146
На акцыі будуць патрабаваць разблакавання незалежнага сайта.
Беларускі актывіст з Бельгіі Дзяніс Казакевіч заклікаў усіх узяць удзел у акцыі ў абарону свабоды слова ў Беларусі, якая павінна пачацца ў Брусэлі заўтра, аб 11.00 на Schumanplein. Пра гэта актывіст напісаў у «Фэйсбуку».
«На тэрыторыі Беларусі заблакаваны доступ да вядучага незалежнага сайта Сharter97.org. Газеты і тэлевізія ўжо даўно знаходзяцца пад поўным кантролем дзяржавы. Цяпер рэжым хоча вызначаць, што можна, а што нельга чытаць у інтэрнэце. У канчатковым выніку, у рэгіёне ўзмацняецца ўплыў крамлёўскай прапаганды.
Калі вы знаходзіцеся цяпер у Бельгіі, прыходзьце заўтра на пікет у падтрымку свабоды слова ў Беларусі!
Аўторак, 6 лютага, 11.00, Schumanplein, Брусэль».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»