28 снежня 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч пра блакаванне «Хартыі-97»: Аўтарытарная дэградацыя ў Беларусі прадаўжаецца

3
Віктар Шандаровіч пра блакаванне «Хартыі-97»: Аўтарытарная дэградацыя ў Беларусі прадаўжаецца
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Рэжым Лукашэнкі не ўспрымае ўсё, што выходзіць за рамкі саўгаснага светаадчування.

«Не думаю, што беларускія ўлады прадэманстравалі нешта новае ў сваім стаўленні да свабоды слова», - пракаментаваў блакаванне сайта Charter97.org вядомы расейскі пісьменнік і журналіст Віктар Шандаровіч.

«Было б навіной, калі б у Беларусі раптам з'явілася нейкая свабода ў распаўсюдзе альтэрнатыўнай інфармацыі. Я б вельмі здзівіўся, калі б Аляксандр Лукашэнка раптам спыніў пераслед тых, хто не супадае з ягоным саўгасных светаадчуваннем.

Таму тое, што сайт «Хартыя-97» заблакаваны - гэта ў сумным сэнсе заканамерная сітуацыя для Беларусі. Гэта «нармальная» аўтарытарная дэградацыя, якая заўсёды суправаджаецца такім уцісканнем свабоды слова.

У Расеі мы доўгі час глядзелі на Беларусь са шкадаваннем, як на краіну, якая абагнала нас паводле ўзроўню аўтарытарызму. Але вось Расея развярнулася і «паспяхова» прыйшла ў стан Беларусі. І нават цяпер трымае «пальму першынства».

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках