Расейскі эколаг выступіў у падтрымку «Хартыі-97»
- 6.02.2018, 17:42
- 14,898
Свабода незалежных СМІ ў першасным сэнсе важная для здароўя нацыі.
«Такія пляцоўкі, як «Хартыя-97», з'яўляюцца надзвычай важнымі для інфармавання грамадства ва ўмовах, калі афіцыйныя СМІ старанна цэнзуруюцца», - адзначыў у сваім каментары ў сувязі з блакаваннем сайта Charter97.org сустаршыня расейскай экалагічнай арганізацыі «Экаабарона» Уладзімір Слівяк, які неаднаразова выступаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Паводле ягоных слоў, блакаванне незалежных пляцовак у Беларусі накіраванае на абмежаванне доступу беларусаў да інфармацыі пра сапраўдны стан рэчаў у краіне.
«Атака на незалежныя пляцоўкі - тыповая выхадка рэжыму, накіраваная на абмежаванне доступу грамадства да рэальнай інфармацыі. Спыненне дзейнасці «Хартыі-97» стала б вялікім ударам па свабодзе інфармацыі», - адзначыў ён.
«Вядома, данесці дакладную інфармацыю аб небяспецы АЭС будзе значна цяжэй без незалежных СМІ. І «Хартыі-97» непасрэдна», - рэзюмаваў Слівяк.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»