3 траўня 2024, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра сінагогу ў Слоніме напісала The Guardian

1
Пра сінагогу ў Слоніме напісала The Guardian

Сінагога ў Слоніме была пабудаваная ў 1642 годзе.

У папулярнай брытанскай газеце The Guardian з'явіўся артыкул «План выратавання сінагог Еўропы атрымлівае гучную падтрымку».

У артыкуле ідзе гаворка пра выратаванне самых каштоўных сінагог Еўропы, якія будуць рэстаўравацца, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адной з першых будзе адноўленая сінагога ў Слоніме, пабудаваная ў 1642 годзе.

Дарэчы, як піша The Guardian у Слоніме да Другой сусветнай вайны пражывалі 17 тысяч габрэяў, выжылі толькі 200.

Пасля вайны сінагога ў Слоніме выкарыстоўвалася пад склады, крамы і кавярні.

У 2001 годзе самы стары помнік быў перададзены ва ўласнасць іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь. У сінагозе меркавалася адкрыць рэспубліканскі музей габрэйскага мастацтва. Некаторы час яна рэстаўравалася, але рэстаўрацыя даўно спынілася. Сінагога ў цэнтры Слоніма сёння паціху руйнуецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках