26 снежня 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабоду Хартыі-97!»: Да акцыі ў Менску далучылася нават прырода

«Свабоду Хартыі-97!»: Да акцыі ў Менску далучылася нават прырода

Банэр з патрабаваннем разблакаваць незалежны сайт вывесілі ў цэнтры сталіцы.

Сёння практычна ў цэнтры Менска, каля гіпермаркета «Карона», быў вывешаны банэр «Свабоду Хартыі-97», паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Удзельнікі акцыі замацавалі расцяжку на мосце як раз насупраць паркоўкі і ўваходу ў краму - так што яе маглі бачыць сотні наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

«Як раз у момант вывешвання вызірнула сонца. Гэта паказвае на тое, што нават прырода за тое, каб беларусы маглі атрымліваць свабодную інфармацыю», - пракаментаваў адзін з удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках