15 снежня 2024, Нядзеля, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: У Расеі адбылася нацыянальная трагедыя

77
Андрэй Саннікаў: У Расеі адбылася нацыянальная трагедыя
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Захад павінен распачаць тры эфектыўныя крокі.

Пра гэта Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Саннікаў у каментары прэзідэнцкіх «выбараў» у Расеі.

- Як вы ацэньваеце палітычнае мерапрыемства, якое прайшло ў Расеі 18 сакавіка?

- У Расеі адбылася нацыянальная трагедыя, якую ніяк выбарамі назваць нельга. Гэта працяг захопу ўлады Пуціным і ягоным рэжымам. Можна толькі абвяшчаць жалобу з нагоды такой падзеі.

- Чым небяспечнае для свету прызначэнне Пуціна на чацвёрты тэрмін?

- Гэта вельмі небяспечна. Ва ўладзе знаходзіцца маньяк з ядзернай, хімічнай, біялагічнай зброяй, які здольны выкарыстаць яе ў кожным месцы свету. Трэба вельмі сур'ёзна ставіцца да гэтай сітуацыі, перш за ўсё Захаду. Таму што толькі заходнія краіны сёння маюць нейкія рычагі ўздзеяння на сітуацыю.

Нерашучасць Захаду будзе цяпер толькі павялічваць небяспеку для ўсяго свету. Тут патрэбна і расейскай апазіцыі сказаць сваё слова. Нягледзячы на рознагалоссі, ім неабходна даць адзіную і, пажадана, супольную ацэнку гэтым «выбарам» як несапраўдным. Гэта і будзе асновай іх далейшай дзейнасці.

Захаду перш за ўсё не варта ні віншаваць, ні як-небудзь афіцыйна прызнаваць гэтыя выбары, а думаць пра тое, як абараніць сябе і свет ад той небяспекі, якая зыходзіць ад пуцінскага рэжыму.

- Якія канкрэтна захады для сваёй абароны можа распачаць заходняя цывілізацыя?

- Было відаць, што ўплыў Расеі на Захадзе павялічваецца, што мэта пуцінскага рэжыму - падрыў заходніх інстытутаў і самога Захаду як супольнасці дэмакратычных краін. У той жа час Пуцін вельмі моцна залежыць і ад супрацоўніцтва з Захадам, і ад бізнэсу на Захадзе.

Самым эфектыўным крокам было б забеспячэнне энэргетычнай незалежнасці і паставак энэрганосьбітаў без удзелу Расеі. Гэта было б сур'ёзным ударам, бо Расея трымаецца ў асноўным за кошт грошай за газ і нафту.

Другое - гэта тэрмінова ачысціць Захад ад уплыву расейскага капіталу, звязанага з пуцінскім рэжымам. Я разумею, што асаблівага жадання рабіць гэта няма, бо грошы не пахнуць і на Захадзе прывыклі да расейскіх грошай, але без гэтага не вызваліцца ад уплыву Крамля. Гэта нават не санкцыі, а ачышчэнне Захаду ад брудных грошай паслугачоў пуцінскага рэжыму. Пачысціць трэба і цэнтры ўплыву ад набытых або укаранёных агентаў Пуціна.

Трэцяе - неабходна дапамагчы дэмакратыі ў нашым рэгіёне. Гэта азначае больш рашуча падтрымаць незалежнасць і дэмакратызацыю Украіны і дапамагчы дэмакратыі ў Беларусі. Нельга не заўважаць, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюза існуе кааператыў дыктатараў, які мэтанакіравана дзейнічае супраць Захаду і члены якога звязаныя паміж сабой кругавой парукай.

- Якую пагрозу чацвёрты тэрмін Пуціна нясе непасрэдна для Беларусі?

- Для Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі існуе небяспека рушыць услед шляхам Крыма. Гэта будзе найбольш лагічны варыянт для Пуціна. На тэрыторыі Беларусі ўжо дамінуюць расейская палітыка і расейскія медыі. Блакаванне сайта «Хартыя-97» найлепш дапамагае Пуціну ажыццяўляць свае планы ў дачыненні да Беларусі. І ніякі дыктатар, кшталту Лукашэнкі, абараніць наш суверэнітэт, нашу незалежнасць не ў стане.

Таму тут павінна быць адназначная падтрымка дэмакратычных сіл, адназначны ціск на рэжым Лукашэнкі з тым, каб у Беларусі адбыліся рэальныя выбары, а не такія, як арганізуюць у Расеі і Беларусі на сёння.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках