У Менску прайшла акцыя ў падтрымку «Хартыі-97»
9- 19.03.2018, 18:08
- 29,444
Пратэстоўцы сабраліся на Праспекце Незалежнасці.
Сёння ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку заблакаванага на тэрыторыі Беларусі сайта «Хартыя-97».
Людзі, якія сабраліся на Праспекце Незалежнасці крычалі «Свабоду Хартыі-97!» і «Лукашэнка - вораг Інтэрнэту!».
Пратэстоўцы раздавалі ўлёткі і палілі фаеры. Аўтамабілі, што праязджалі міма, сігналілі ў знак падтрымкі.