6 траўня 2024, панядзелак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram аспрэчыў у ЕСПЧ штраф за адмову падаць ФСБ РФ ключы шыфравання

1
Telegram аспрэчыў у ЕСПЧ штраф за адмову падаць ФСБ РФ ключы шыфравання

Заснавальнік мэсэнджара паабяцаў бараніць прыватнасць перапіскі карыстальнікаў.

Кампанія Telegram накіравала ў ЕСПЧ скаргу на пастанову мяшчанскага суда, згодна з якой яна была аштрафаваная на 800 тысяч рублёў за адмову падаць ФСБ РФ ключы шыфравання, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на юрыста «Міжнароднай Агоры» Даміра Гайнутдзінава, які прадстаўляе Telegram у ЕСПЧ.

Пазоўнік мяркуе, што прыцягненне кампаніі да адміністрацыйнай адказнасці парушае права свабодна распаўсюджваць інфармацыю, гарантаванае артыкулам 10 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека.

На меркаванне кампаніі, расейскія суды фактычна ўсклалі на сябе функцыі абвінавачвання. Пазоўнік звяртае ўвагу на тое, што справа закранае не толькі яго інтарэсы, але і правы карыстальнікаў сэрвісу, аднак яна была разгледжаная ў адсутнасць абаронцы, прадстаўніка ФСБ і дзяржабвінаваўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках