26 снежня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць змяніць палітыку ЕЗ у дачыненні да ўладаў Беларусі

17
Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць змяніць палітыку ЕЗ у дачыненні да ўладаў Беларусі

Еўрапейскі Звяз павінен заняць значна больш прынцыповую і рашучую пазіцыю.

35 дэпутатаў Еўрапейскага парламента звярнуліся з заявай да віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні і еўрапейскага камісара ў пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэса Хана з патрабаваннем заняць больш прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да беларускіх уладаў.

Сайт Charter97.org публікуе тэкст звароту цалкам:

«Федэрыцы Магерыні,

Віцэ-прэзідэнту Еўрапейскай камісіі,

Вярхоўнаму прадстаўніку Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі

Ёханэс Хану,

Еўрапейскаму камісару ў пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства

Мы, чальцы Еўрапейскага парламента, звяртаемся да вас у пытанні існага становішча спраў у дачыненнях паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю. Два гады, якія прайшлі з моманту прыняцця Радай Еўразвязу высноў аб Беларусі, даюць нам добрую магчымасць для бачання сітуацыі. Мы занепакоеныя тым, што, нягледзячы на значныя крокі добрай волі і адкрытасці з боку ЕЗ, сітуацыя з асноўнымі правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі зусім не сведчыць аб якіх-небудзь адчувальных поспехах і зменах. Прынамсі, мы занепакоеныя тым, што пытанню аб кардынальнай рэформе выбарчага заканадаўства ў Беларусі не надаецца належнай увагі ў парадку дня ЕЗ-Беларусь.

Наколькі нам вядома, у лютым 2016 года ЕЗ зняў абмежавальныя захады з 170 фізічных асоб і 3 кампаній у Беларусі. Акрамя таго, ЕЗ пайшоў на тое, каб увесці ў дзеянне шэраг захадаў, якія прывялі да значнага павелічэння магчымасцяў для гандлю Беларусі, і наступнага пашырэння супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, а таксама касавання квоты на тэкстыль.

У выніку, двухбаковы гандаль ЕЗ і Беларусі вырас, і ЕЗ з'яўляецца другім па велічыні гандлёвым партнёрам Беларусі за апошнія гады. Акрамя таго, аб'ёмы дапамогі Беларусі інтэнсіўна пашыраюцца, напрыклад, у 2014-2017 гадах у рамках European Neighbourhood Instrument было пералічана 91,5 млн еўра.

Мы мяркуем, што ўсе гэтыя і многія іншыя крокі, што прымаюцца ЕЗ цягам апошніх двух гадоў, дазваляюць ЕЗ чакаць якіх-небудзь прыкмет узаемнасці ад Беларусі, у першую чаргу, у галіне асноўных правоў чалавека і дэмакратыі. Аднак, гэта не так. Вясной 2017 года, калі мірныя пратэсты, выкліканыя прыняццем дэкрэта №3, былі арганізаваныя ва ўсёй краіне, яны былі жорстка задушаныя, а мірныя дэманстранты, апазіцыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці зазналі рэпрэсіі. Палітычна матываваны пераслед зазналі больш за 900 чалавек.

Петрас Ауштрэвічус

Элмар Брок

Гунар Хекмарк

Ганна Альжбэта Фатыга

Ана Марыя Гомес

Беатрыс Безера

Міхал Боні

Марыэта Шааке

Ярамір Штэціна

Кэтрын Бірдэр

Моніка Макавей

Іван Штэфанец

Траян Унгурану

Неса Чылдэрс

Лінея Энгстрам

Рамон Луіс Вальчарцель Сісо

Марыя Тэрэза Гімэнэс Барбат

Броніс Ропе

Ясенка Селімовіч

Сафі ін 'т Велд

Хельга Стывенс

Джулі Уорд

Хілдэ Ваўтманс

Зігмантаса Бальчыціс

Тэрэза Грыфін

Аннели Яатээнмякі

Ганна Марыя Корацца Більт

Павел Свобада

Сандра Калніетэ

Хасэ Інасіё Фарыя

Бас Бэлдэр

Марыт Ульўског

Юта Гутэланд

Юлія Пітэра

Матэйс ван Мілтэнбург»

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках