25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі перасягае сам сябе ў сваёй гнюснасці

60
Рэжым Лукашэнкі перасягае сам сябе ў сваёй гнюснасці

Арышты напярэдадні 25 сакавіка дэманструюць свету дробязнасць і подласць дыктатара і ягоных лакеяў.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай у сувязі з арыштам актывістаў апазіцыі напярэдадні Дня Волі.

- Затрыманне змагароў за свабоду Беларусі Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка напярэдадні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі чарговым разам дэманструе свету дробязнасць і подласць дыктатара і ягоных лакеяў.

Пад пагрозай арышту знаходзяцца Мікалай Статкевіч і Вольга Нікалайчык, іншыя лідары і актывісты дэмакратычных сіл Беларусі, на якіх зладзілі сапраўдную аблаву.

Дыктатура помсціць грамадзянам Беларусі за іх сумленную і мужную пазіцыю. У іх твары яна помсціць і бацькам-заснавальнікам БНР, якія імкнуліся вывесці Беларусь з-пад чужаземнага панавання, абараніць свабоду свайго народа.

Подласць дыктатара выявілася ў яго публічных выступах напярэдадні знамянальнай даты беларускай гісторыі. Ён асмеліўся параўнаць барацьбу за незалежнасць нашага народа з дзеяннямі нацыстаў і галакостам.

Гісторыя такога не даруе.

Дыктатура таму і пераследуе змагароў за свабоду, што баіцца іх мужнасці, адданасці сваёй краіне і гатоўнасці бараніць незалежнасць Беларусі.

Мы патрабуем неадкладна вызваліць незаконна арыштаваных лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, якія сёння самааддана абараняюць незалежнасць Беларусі.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» аб'яўляе усіх арыштаваных напярэдадні 25 сакавіка 2018 года вязнямі сумлення і заклікае беларускіх праваабаронцаў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зрабіць адпаведныя заявы.

Слава героям!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках