24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ падтрымала Паўла Левінава ў барацьбе за разблакіроўку «Хартыі-97»

2
БАЖ падтрымала Паўла Левінава ў барацьбе за разблакіроўку «Хартыі-97»
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ
ФОТА: DW

Беларуская асацыяцыя журналістаў далучыцца да працэсу ў Менскім гарадскім судзе.

У лютым віцебскі праваабаронца Павел Левінаў падаў у суд на Міністэрства інфармацыі Беларусі ў сувязі з блакаваннем сайта «Хартыя-97».

У скарзе віцебскі праваабаронца адзначае, што блакаванне інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння, паведамляе сайт ГА БАЖ.

8 лютага суд Цэнтральнага раёну адмовіў Левінаву ў распачынанні справы паводле ягонай скаргі ў сувязі з нібыта «не падведамнай суду справе».

Цяпер Павал Левінаў абскардзіць гэтую пастанову ў Менскім гарадскім судзе. Працэс пройдзе ў чацвер, 29 сакавіка а 17-й гадзіне.

У працэсе пазіцыю грамадскасці мае намер выказаць ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» - такі парадак прадугледжаны артыкулам 78 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса.

Пазіцыя ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у гэтым працэсе адназначная: дзяржаўны орган абмежаваў права грамадзяніна на атрыманне інфармацыі з сайта «Хартыя-97», таму грамадзянін павінен мець права абскардзіць гэтую пастанову.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках