26 красавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Зэльвенскага раёна даў загад збіраць «даніну» з тутэйшых жыхароў

66
Кіраўнік Зэльвенскага раёна даў загад збіраць «даніну» з тутэйшых жыхароў
Дзяніс Альшэўскі

Збіраць «даніну» 35-гадовы чыноўнік пачаў з школ і дзіцячых садкоў.

35-гадовы Дзяніс Альшэўскі толькі месяц працуе на пасадзе старшыні Зэльвенскага раёна. Але за гэты месяц ён ужо «парадаваў» жыхароў Зэльвеншчыны фінансавымі зборамі з людзей. Зэльвенцы такімі зборамі незадаволеныя і ўжо тыдзень у Зэльвенскім раёне толькі пра гэта людзі і вядуць гутаркі. Аб даніне яны і паведамілі «Радыё Рацыя».

Спадар Альшэўскі загадаў усім начальнікам у сваіх арганізацыях збіраць з людзей грошы. Створаная спецыяльная ведамасць: хто даў грошы, мае ў ёй распісацца, а хто не даў - пагражаюць невыгодамі і нават звальненнем.

Фінансавыя зборы пачалі з школ і дзіцячых садкоў, а потым з калгасаў ды іншых арганізацый. Напрыклад, калі чалавек працуе на пасадзе дырэктара школы або намесніка дырэктара, або загадчыцы садка, то мае здаць кожны 20-30 рублёў.

Ва ўсіх педагогаў Зэльвеншчыны ад такой даніны здарыўся шок. А настаўнікі СШ №3 Зэльвы напісалі заяву ў пракуратуру, дзе яны катэгарычна супраць такіх неабгрунтаваных збораў з людзей.

Дырэктарцы гэтай школы Людміле Камякевіч нават пагражаюць з райвыканкама, што яна не здолела прымусіць настаўнікаў і тэхнічных работнікаў ціха і спакойна здаваць грошы. Людзі сталі пытацца, навошта збіраюць грошы. Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі сказаў, што «так робіцца заўсёды ў Ваўкавыскім раёне, дзе я раней працаваў, так і мы будзем рабіць». «Там штомесяц збіраюць грошы з людзей. І мы будзем збіраць. А гэтыя грошы пойдуць на ўтрыманне школьнага лагера «Блакітная хваля» Зэльвенскага раёна і на тое, каб купіць кампутары для Дзярэчынскай сярэдняй школы, бо яны там састарэлі», - сказаў старшыня Зэльвенскага райвыканкама.

Людзі яшчэ больш ўстрывожыліся. Шмат хто катэгарычна выступіў супраць такіх збораў, ды з такімі яшчэ малымі заробкамі. Асабліва незадаволеныя дзеяннямі старшыні Зэльвенскага райвыканкама вяскоўцы.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках