18 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер: Адзінае месца ва Украіне, дзе расейскамоўныя людзі знаходзяцца пад пагрозай - тое, дзе ёсць жаўнеры РФ

1
Волкер: Адзінае месца ва Украіне, дзе расейскамоўныя людзі знаходзяцца пад пагрозай - тое, дзе ёсць жаўнеры РФ
Курт Волкер

Раней паведамлялася, што РФ хоча ўвесці войскі ў Украіну пад маркай «абароны расейскамоўных».

Расейскамоўнае насельніцтва ва Украіне рызыкуе толькі там, дзе ёсць расейскія жаўнеры, заявіў спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер, паведамляе gordonua.com.

"Як я ўжо сказаў раней, адзінае месца ва Украіне, дзе расейскамоўныя людзі знаходзяцца пад пагрозай - тое, дзе ёсць расейскія жаўнеры. І цяпер ёсць новая рызыка", - напісаў Волкер у сваім Twitter.

Так ён пракаментаваў заяву амбасады ЗША ва Украіне аб рызыцы заражэння Данбаса радыеактыўнымі адкідамі, апублікаваную ў Twitter дыпмісіі.

"Устурбаваныя паведамленнямі аб забруджванні радыеактыўнымі адкідамі, выкліканым паслугачамі Расеі на Данбасе - гэта вялікая рызыка для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя. Расея павінна спыніць канфлікт, гэта палепшыць жыццё жыхароў Данбаса", - гаворыцца ў паведамленні.

У справаздачы Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ад 12 красавіка гаворыцца, што 14 красавіка ў шахце "Юнком" за 43 км ад акупаванага Данецка будуць вымкнутыя некалькі помпаў шахты, у выніку чаго шахта будзе пакрысе затопленая. У 1979 году ўнутры шахты ў капсуле быў падарваны ядзерны набой.

Супрацоўнікі шахты ў размове з патрулём заявілі, што пакуль не ясна, як магчымыя выцек або павышэнне ціску ў выніку затаплення тунэля шахты могуць пагражаць цэласнасці капсулы, бо на гэты момант стан капсулы невядома.

У сакавіку ваеўнікі "ДНР" заявілі аб намеры затапіць "ядзерную" шахту ў Енакіеве. Мінабароны Украіны папярэдзіла пра пагрозу заражэння грунтавых вод радыеактыўнымі часцінкамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках