«Віцебск» узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі
- 13.04.2018, 21:40
- 9,997
Футбалісты «Віцебска» перамаглі «Прамень» і ўзняліся на першы радок.
Футбалісты "Віцебска" атрымалі другую перамогу запар і выйшлі ў лідары 28-га чэмпіянату Беларусі, перадае euroradio.fm.
У першым матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі ў футболе "Віцебск" у гасцях перамог менскі "Прамень" з лікам 2:0. Абодва галы былі забітыя ў другім тайме: на 58-й хвіліне ў браму "Праменя" патрапіў бразільскі легіянер Рафаэль Ледэсма, а праз 7 хвілін - Кірыл Вяргейчык рэалізаваў пенальці. Цяпер "Віцебск" мае 7 балаў пасля трох сустрэч і ўзначальвае турнірную табліцу.
Таксама сёння салігорскі "Шахцёр" на сваім полі прымае футбалістаў "Слуцка".
У суботу, 14 красавіка, БАТЭ ў сябе дома сустрэнецца з берасцейскім "Дынамам", магілёўскі "Дняпро" згуляе ў гасцях з "Нёманам", а "Іслач" прыме футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа".
15 красавіка адбудзецца матчы "Смалявічы" - "Мінск", "Гомель" - "Тарпеда" (Менск), "Гарадзея" - "Дынама" (Менск).