18 чэрвеня 2026, Чацвер, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскі эсмінец з ракетамі «Тамагаўк» увайшоў у Міжземнае мора

5
Амэрыканскі эсмінец з ракетамі «Тамагаўк» увайшоў у Міжземнае мора
Эсмінец USS WINSTON S. CHURCHILL
ФОТА: U.S. NAVY/WIKIPEDIA

Карабель з крылатымі ракетамі далучыцца да групоўкі, што канцэнтруецца паблізу Сірыі.

Эсмінец USS Winston S.Churchill далучыўся да міжземнаморскай групоўкі караблёў ВМС ЗША, вынікае з паведамлення камандавання 6-га флоту Злучаных Штатаў. На борце карабля знаходзіцца некалькі дзясяткаў крылатых ракет, паведамляе РБК.

«Эсмінец USS Winston S.Churchill класа Arleigh Burke ўвайшоў у зону адказнасці 6-га флоту ЗША 10 красавіка. Яго размяшчэнне накіраванае на забеспячэнне інтарэсаў ЗША на моры, павелічэнне стабільнасці ў рэгіёне і падтрымку марской прысутнасці ў зоне дзеяння 6-га флоту», - гаворыцца ў паведамленні. 6-ы флот ВМС ЗША дыслакуецца ў Міжземным моры. У зону яго адказнасці таксама ўваходзіць сірыйскае ўзбярэжжа.

У Twitter ВМС ЗША 5 красавіка паведамлялася аб адплыцці эсмінца з вайскова-марской базы Норфалка на Атлантычным узбярэжжы Злучаных Штатаў. На той момант яго мэтай называлася разгортванне ў зоне адказнасці 5-га флоту, які базуецца ў Індыйскім акіяне.

Высоўванне эсмінца з порта адбылося да таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сваім Twitter папярэдзіў пра гатовасць нанесці ракетныя ўдары па Сірыі. Ужо пасля гэтай аб'явы, 11 красавіка, базу Норфалк пакінула авіяноснае ўдарнае злучэнне на чале з авіяносцам USS Harry S.Truman.

Эсмінец водазмяшчэннем блізу 7 тысяч тон абсталяваны сістэмай «Іджыс». На яго борце могуць размяшчацца больш за 90 крылатых ракет, у тым ліку і высокадакладныя ракеты «Тамагаўк». Гэта ўжо другі амэрыканскі эсмінец, які зайшоў у Міжземнае мора за апошнія дні. Раней каля берагоў Сірыі быў разгорнуты эсмінец таго ж тыпу USS Donald Cook.

Акрамя таго, разам з авіяносцам з базы Норфалка да берагоў Сірыі адправіліся ракетныя эсмінцы USS Normandy, Arligh Burke, Bulkeley, Forrest Sherman і Farragut. Разам з амерыканскімі караблямі ў Міжземным моры дзейнічаюць і сілы іншых краін NАТО, сярод іх французскі фрэгат Aquitaine. 10 красавіка стала вядома, што расейскія самалёты сама менш чатыры разы рабілі небяспечнае збліжэнне з USS Donald Cook. Увечары 11 красавіка спадарожнікі таксама зафіксавалі высоўванне расейскіх караблёў з вайскова-марской базы Тартуса ў Сірыі.

Эскалацыя напружання вакол Сірыі звязаная з абвінавачваннямі ў выкарыстанні хімічнай зброі, якія заходнія краіны выстаўляюць на адрас Дамаска. У сераду прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею рыхтавацца да таго, што ў бок Сірыі «паляцяць ракеты». Разгортванне сіл у Міжземнаморскім басейне пачала і Вялікабрытанія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках