Прынятыя папраўкі, што знішчаюць свабоду інтэрнэту ў Беларусі
92- 19.04.2018, 12:28
- 94,455
Беларускі закон аб СМІ зрабілі яшчэ больш жорсткім.
Сёння беларускія «дэпутаты» ў першым чытанні прынялі папраўкі ў Закон аб СМІ, згодна з якімі каментатараў на інтэрнэт-форумах павінны ідэнтыфікаваць, а супрацоўнікі інтэрнэт-выданняў, якія не прайшлі рэгістрацыю, пазбаўляюцца статусу журналіста.
Прадстаўляў змены ў Закон аб СМІ, якія робяць больш жорсткімі патрабаванні да інтэрнэт-выданняў, новы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
Папраўкі ў Закон аб СМІ, нагадаем, мяркуюць рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў у якасці СМІ (іх будуць зваць «сеткавымі выданнямі»). Супрацоўнікі незарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не будуць уважацца за журналістаў, а дзяржорганы будуць мець права адмовіць ім у акрэдытацыі. Таксама ўводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя тых, хто размяшчае матэрыялы ў інтэрнэт-рэсурсах (не толькі ў сеткавых выданнях), у тым ліку каментатараў на форумах, дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак.
Закон таксама забароніць распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў Беларусі без наяўнасці дазволу, а рэдакцыі тэлеканалаў павінны будуць забяспечыць у штотыднёвым аб'ёме вяшчання аб'ём тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці не менш як 30 адсоткаў.
Са слоў Аляксандра Карлюкевіча, неабходнасць зменаў у Закон аб СМІ звязаная ў тым ліку з «гарманізацыяй» беларускага заканадаўства з заканадаўствам Расеі.
Экспэрты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам па незалежнай журналістыцы» і «новым закручваннем гаек». Акрамя гэтага са знішчэннем незалежных інтэрнэт-рэсурсаў Беларусь канчаткова трапляе пад інфармацыйны ўплыў Расеі.
Нагадаем, 24 студзеня ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт навін «Хартыя-97»