4 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Прапануем аднавіць спіс «неўязных» беларускіх чыноўнікаў

1
Генадзь Фядыніч: Прапануем аднавіць спіс «неўязных» беларускіх чыноўнікаў
Генадзь Фядыніч

Прафзвяз РЭП рыхтуе адказ на пераслед сваіх актывістаў.

Лідар Беларускага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч даў сваю ацэнку сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада Беларусі супольнай місіі Міжнароднай канфедэрацыі працы (МКП) і Глабальнага звязу IndustriAll.

- Абедзве стараны выказвалі свае праблемы, а прадстаўнікі беларускага ўрада рабілі выгляд, што слухалі. Але пры гэтым найбольшую ўстурбаванасць беларускай стараны выклікала сесія міжнароднай канферэнцыі працы, якая пройдзе ў чэрвені ў Жэневе. Прадстаўнікі ўрада давалі вельмі шмат абяцанняў - няўзброеным вокам відаць, што будучая сесія турбуе афіцыйны Менск, піша praca-by.info.

Лідар незалежнага прафзвязу не абышоў увагай і бесперапынныя паглыбленыя і асабістыя дагляды, якія сталі зазнаваць актывісты прафзвязу пры перасячэнні мяжы:

- Намеснік міністра працы абвясціў, што крымінальная «справа прафзвязаў» - эканамічная справа. Але я зачытаў вытрымкі з зусім свежага дакумента: «Агледзелі нагавіцы, блузку, абутак, торбы, раздзелі дагала». Так зрабілі з намесніцай старшыні прафзвязу РЭП Зінаідай Міхнюк на беларускай мытні, калі жанчына вярталася ад сваёй дачкі з Польшчы. Гэта таксама эканамічная справа? У адказ - нямая сцэна.

Тым не менш, Генадзь Фядыніч не думае, што сустрэча была зусім бескарыснай:

- Паглядзім, як урад на практыцы рэалізуе свае абяцанні. Я агучыў прапанову аб рэалізацыі Дэкрэта №1: усім працаўладкаваным дайце мінімальны спажывецкі бюджэт - 305 рублёў. Зрабіце супольны праект з Еўразвязам - хай дапаможа на добрую справу. А працаўладкоўваць людзей дзеля птушачкі - гэта дарога ў нікуды.

ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ (СПРАВА) І КЕМАЛЬ АЗКАН (У ЦЭНТРЫ) НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫІ 18 КРАСАВІКА

Чаму ў апошні момант скасавалі сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў, Генадзь Фядыніч не ведае, аднак мяркуе, што чыноўнік дзейнічаў на камандзе «зверху»:

- Спачатку даецца згода, а потым ў намесніка міністра МЗС тэрмінова знаходзяцца «неадкладныя» справы? - дыпламаты так не робяць.

Генадзь Фядыніч распавёў і аб дзеяннях, якія плануе распачаць РЭП:

- На найбліжэйшай Радзе БКДП мы прапануем устрымацца ад удзелу ў працы Нацыянальнай рады аб сацыяльных і працоўных пытаннях. 23 красавіка на прэзідыуме РЭП мы сфармулюем афіцыйную пазіцыю нашага прафзвязу. Больш за тое, мы прапануем МКП, Глабальнаму звязу IndustriAll і Еўразвязу аднавіць спіс «неўязных» чыноўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках