4 траўня 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава: Не сумнявалася, што буду выступаць за Беларусь, а не за Расею

11
Домрачава: Не сумнявалася, што буду выступаць за Беларусь, а не за Расею
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: ТАСС

Пытанне выбару перад біятланісткай не стаяла.

Зорка сусветнага біятлона Дар'я Домрачава ў фільме "Біятлон.by. Эстафета пакаленняў" заявіла, што ніколі не шкадавала, што надумала выступаць за Беларусь, а не за Расею, піша "Прессбол":

- Ведала, што аднойчы вярнуся ў Менск і буду прадстаўляць каманду Беларусі. Нават калі былі спаборніцтвы ў Ханты-Мансійску, прыходзіла заўзець менавіта за нашых спартоўцаў, неяк папрасіла ў беларускім дамку беларускі сцяг, і мне выдалі яго, каб магла падтрымліваць беларусаў на дыстанцыі. Калі не памыляюся, гэта быў тата Юрыя Лядова.

Такія сітуацыі сімвалічныя, - успомніла Домрачава перыяд юніёрскіх выступаў за краіну-суседку. - Гэта лішні раз пацвярджае, што я не сумнявалася, што буду выступаць за родную Беларусь, а не за Расею. Невядома, калі б я засталася там, ці магчыма было б дасягнуць вынікаў, якія маю цяпер тут. У беларускай камандзе заўсёды пануе сямейная абстаноўка, якую вельмі важна шанаваць, - цябе абавязкова ў цяжкай сітуацыі падтрымаюць. У Расеі справы ідуць крыху па-іншаму: там каштоўнасць адной асобы, аднаго чалавека не так вялікая, - сказала Домрачава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках