3 траўня 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Аляксандра Коржыча: Высновы следства – натуральная хлусня

10
Маці Аляксандра Коржыча: Высновы следства – натуральная хлусня
Александр Коржич

Гутарку Святланы Коржыч з незалежнымі журналістамі абарвалі на паўслове.

Звязаныя ногі, кашуля на галаве, цела збітае на горкі яблык – паводле следчага камітэту, менавіта гэтак мае выглядаць самагубца. Паводле Следчага камітэту, 21-гадовага Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах пад Барысавым, папросту давялі да самагубства. Цікава, што версію суіцыду ад самага пачатку адстойвала Міністэрства абароны.

Маці загінулага жаўнера Святлана Коржыч дала інтэрв’ю журналістам «Белсату».

У эфіры тэлеканалу яна заявіла:

«Афіцыйныя высновы следства – гэта самая натуральная хлусня. Таму што тое, што казалі – мне людзі прыходзяць і распавядаюць, я была на працы – гэта чыстай вады няпраўда. Гэтае расследаванне можна было правесці ў вельмі-вельмі кароткія тэрміны. Нават па тых банкаўскіх картках, якія былі ў майго сына, па банкаўскай картцы «Прыорбанку» можна было цягам месяца падглядзець, хто забіраў грошы. Там былі не 20 і не 30 рублёў, як сцвярджаюць, а там былі канкрэтныя сумы – Сашаў заробак, 500 рублёў, я адкідвала яму па 50 рублёў, не па 5 рублёў, як сказаў начальнік вучэбнага цэнтру Чарнецкі. І куды ішлі гэтыя грошы, запытаць бы ў іх. На маё пытанне, калі мы прыехалі ў вайсковую частку за целам Сашы… (на гэтым моманце сувязь са Святланай Коржыч абарвалася)».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках