3 траўня 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала беларуса, якому стала дрэнна ад высокага ціску

20
Міліцыя затрымала беларуса, якому стала дрэнна ад высокага ціску
ВАСІЛЬ СІЛІВЕРСТ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Чарнобыльскага ліквідатара назвалі «п'яным» і спрабавалі даставіць у пастарунак.

Калінкавіцкія міліцыянты прынялі інваліда 2-й групы за «п'янага», калі таму стала кепска, і спрабавалі адвесці ў пастарунак. У аддзяленні міліцыі нават не прынялі за патрэбнае выбачыцца за дзеянні сваіх супрацоўнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чарнобыльскага ліквідатара, інваліда 2 групы Васіля Сіліверста затрымалі позна ўвечары 19 красавіка на Калінкавіцкім чыгуначным вакзале. Ён прыехаў на вакзал дызелем з Ельска, дзе быў у маці. Вёз з сабой у поліэтыленавым мяшку бульбу. Калі выходзіў з вагона, мяшок прадраўся і бульба пакацілася па платформе.

«Што рабіць - нагнуўся, збіраю. Некаторыя пасажыры дапамагаюць, - распавёў Сіліверст. - І тут на мяне наляцелі міліцыянты: «Ага, п'яны!». За мяне - і ў аддзяленне міліцыі».

Васіль дадаў, што яму і без таго было дрэнна. «Панахіляўся - ціск падняўся, а тут яшчэ міліцыянты. У выніку давялося выклікаць «хуткую», каб суняць ціск і тахікардыю.

«Хуткая» мяне і выратавала. Інакш давялося б у гэтым лінейным участку даводзіць, што не слон», - кажа інвалід.

Інвалід абураецца, што калінкавіцкія міліцыянты былі «накіраваныя не столькі на дапамогу, колькі на тое, каб чалавека затрымаць, пасадзіць, аштрафаваць». Ды і бульбы шкада: матчына, не ўсю сабраў на пероне.

Як высветлілася, Сіліверста затрымлівалі старшына Сяргей Львоў і малодшы сяржант Кірыл Старавойтаў.

«Свабода» звярнулася па каментар да здарэння ў Калінкавіцкі РАУС. Да начальнікам датэлефанавацца не атрымалася, а памочнік дзяжурнага старшы прапаршчык Мікалай Прохараў сказаў, што яму нічога не вядома аб такім выпадку.

«Прасіць прабачэння перад гэтым чалавекам яшчэ рана. Калі ён думае, што супрацоўнікамі міліцыі былі парушаныя ягоныя правы, можа звярнуцца са скаргай у наглядныя органы - СК ці пракуратуру. Па выніках праверкі яму будзе дадзены адпаведны адказ і, калі трэба, папросяць прабачэння».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках