20 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядвіга Паплаўская зможа выконваць хіты Эдуарда Ханка

Ядвіга Паплаўская зможа выконваць хіты Эдуарда Ханка
ФОТА: IZHPROMO

Беларускі кампазітар перадаў правы на чатыры хіты прадусарскаму цэнтру Malinovka by Spamash.

Пра гэта Onliner.by паведаміў мастацкі кіраўнік цэнтра Леанід Шырын. Гаворка ідзе пра тыя самыя песні, вакол якіх роўна год таму разгарэўся не абы-які скандал з удзелам зорак беларускай эстрады.

«На базе прадусарскага цэнтра "Спамаш" мы стварылі новую структуру – міжнародны культурны цэнтр, які будзе аб'ядноўваць таленавітых артыстаў, у тым ліку дзяцей, і прасоўваць беларускую культуру. Назву абралі блізкую і зразумелую для кожнага беларуса – "Малінаўка". Так называецца і адзін з хітоў Эдуарда Ханка. Мы хочам, каб гэтая песня стала гімнам нашага цэнтра, – апавёў Леанід Шырын. – Мы сустрэліся з Эдуардам Сямёнавічам і дамовіліся пра супрацоўніцтва на ўзаемавыгодных умовах. Будзем запрашаць яго да ўдзелу ў нашых праектах. Ён, у сваю чаргу, дазволіў нам выкарыстоўваць чатыры свае песні: "Малиновка", "Завiруха", "Я у бабушки живу" і "Счастливый случай". Перадаў нашаму цэнтру выключныя правы на гэтыя хіты. Пагадненне ўжо падпісанае».

З гэтага часу калі нейкі артыст захоча выканаць на публіцы, напрыклад, «Малінаўку» або любую іншую з названых песняў, ён павінен будзе звярнуцца па дазвол у Malinovka by Spamash.

«Мы вельмі хочам, каб гэтыя выдатныя песні жылі як у выкананні нашых маладых артыстаў, так і ў выкананні спявачкі, з чыім імем гэтыя хіты непарыўна звязаныя. Я кажу, вядома ж, пра Ядвігу Паплаўскую. Мы з вялікай павагай ставімся да яе, і калі яна прыме нашу прапанову, будзем вельмі рады. Ад яе патрабуецца толькі жаданне», – дадаў Леанід Шырын.

Нагадаем, у красавіку 2017 года Эдуард Ханок забараніў выкарыстоўваць сваю музыку да песняў «Малиновки заслыша голосок», «Завiруха», «Я у бабушки живу», «Счастливый случай» і «Вы шумiце, бярозы». Тады кампазітар абвінаваціў артыстаў Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую ў парушэнні сваіх аўтарскіх правоў і прыгразіў падаць на іх у суд. Такі крок Эдуард Ханок назваў спробай аздаравіць стасункі паміж аўтарамі і выканаўцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках