3 чэрвеня 2024, панядзелак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параўноўваем кошты: Што можна было купіць на 5 рублёў да дэнамінацыі і сёння

15
Параўноўваем кошты: Што можна было купіць на 5 рублёў да дэнамінацыі і сёння

Рэальныя набыткі толькі ў адным чэку паказваюць інфляцыю амаль 40%.

Кошты ў краіне, са звестак афіцыйнай статыстыкі, за апошнія два гады выраслі ў сярэднім на 15%. Рэальныя ж набыткі толькі ў адным чэку паказваюць інфляцыю амаль 40%. Intex-press.by параўнала, што можна было купіць на 5 рублёў (50 тысяч старымі) да дэнамінацыі і сёння.

Напярэдадні дэнамінацыі беларускага рубля ў ліпені 2016 года чыноўнікі абяцалі, што яна «ніяк не адаб'ецца» на коштах. Аднак крамныя чэкі двухгадовай даўніны, у параўнанні з цяперашнімі, кажуць пра адваротнае. Натуральна, журналісты параўноўвалі адны і тыя ж тавары ў адных і тых жа крамах.

Малако падаражэла амаль на траціну

Мацней за ўсё, калі меркаваць з чэках, выраслі кошты малочных прадуктаў. Літр звычайнага баранавіцкага малака тлустасцю 2,5% у красавіку гэтага года каштуе амаль на 28% даражэй, чым у дадэнамінацыйным красавіку 2016 года. Плюс 20% да кошту за гэты час дадаў дзіцячы ёгурт, на 25% падаражэў глазураваны сырок вытворчасці горада Бяроза. Падаражэў тварог і цвёрды сыр, але больш за ўсё выраслі ў кошце 10% вяршкі - амаль на 30%.

Тушонка вырасла ў кошце больш, чым сырое мяса

Калі малочныя прадукты даражэлі раўнамерна, то кошты мясных прадуктаў раслі неаднолькава. Да прыкладу, кілаграм свініны ў сярэднім вырас укошце на 20%. Вараная каўбаса вышэйшага гатунку, якую з гэтай свініны робяць, падаражэла менш - на 16%. А свіная тушонка дадала за два гады адразу 60%! І справа тут відавочна не ў кошце мяса. Магчыма, выраслі кошты металічнай тары, у якой тушонка прадаецца.

Садавіна і гародніна адсталі ад астатніх прадуктаў

У сярэдні паказчык інфляцыі 15% за два гады па краіне амаль упісаліся, мабыць, толькі садавіна і гародніна. Бананы, да прыкладу, за гэты час роўна на столькі і падаражэлі, кошты свежых агуркоў выраслі на 16%, яблыкі дадалі ў сярэднім 20%. А раннюю капусту ў некаторых крамах (асабліва калі патрапіць на акцыі) можна купіць нават танней, чым два гады таму.

Агулам жа, калі ўзяць набор прадуктаў з тушонкі, малака, хлеба і глазураваных сыркоў, то за два гады ён падаражэў амаль на 40%.

ІНФАГРАФІКА: ПЁТР КАРАСЮК
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках