4 чэрвеня 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэнландыі праходзяць мясцовыя выбары з фокусам на незалежнасць ад Даніі

1
У Грэнландыі праходзяць мясцовыя выбары з фокусам на незалежнасць ад Даніі
Фота: AFP Photo/Christian Klindt Soelbeck

З сямі палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах, шэсць выступаюць за незалежнасць.

У Грэнландыі ў аўторак праходзяць выбары ў мясцовы парламент, ключавым пытаннем у якіх з'яўляецца аддзяленне ад Даніі.

Пра гэта паведамляе Agence France Press.

Грэнландыя атрымала аўтаномію ў рамках Даніі ў 1979 годзе, у 2009 годзе выспа атрымаў самакіраванне. Капенгаген захоўвае кантроль толькі над замежнай палітыкай і абаронай Грэнландыі.

Пераважна пакрытая лёдам выспа з насельніцтвам 55 тысяч чалавек штогод атрымлівае ад дацкага ўрада амаль 500 мільёнаў еўраў субсідый.

І хоць канстытуцыя Даніі прызнае права выспы на самавызначэнне, калі Грэнландыя стане незалежнай дзяржавай, яна страціць субсідыі, якія складаюць 60% гадавога бюджэту выспы.

Таму галоўным пытаннем для партый, якія выступаюць за незалежнасць Грэнландыі і ўдзельнічаюць у выбарах, з'яўляецца пытанне калі аддзяляцца і як зрабіць гэта без збяднення выспы. Незалежная Грэнландыя можа стаць самай беднай побач з Сан-Марына краінай Еўропы паводле велічыні ВНП.

З сямі палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах, шэсць выступаюць за незалежнасць. Асобныя з іх хочуць абвясціць незалежнасць да 2021 года, на які прыпадае 300-я гадавіна акупацыі выспы Даніяй.

Апытанні аддаюць перавагу лева-зялёнай партыі Inuit Ataqatigiit, якая можа разлічваць на 31% галасоў. Сацыял-дэмакратычная партыя Siumut, якая дамінавала ў палітыцы Даніі з 1979 года і цяпер знаходзіцца пры ўладзе, атрымлівае 27,4%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках