4 чэрвеня 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Расеі выбухнуў гіганцкі мінамёт

19
Відэафакт: У Расеі выбухнуў гіганцкі мінамёт

Інцыдэнт адбыўся на вучэннях у Паўночнай Асеціі.

Падчас вучэнняў у Паўночнай Асеціі выбухнуў самаходны мінамёт 2С4 «Цюльпан». Відэа апублікаваў мясцовы тэлеканал AhtubaTV. На кадрах запісу захаваны магутны выбух.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі два чалавекі. Мужчыны трапілі ў лякарню з кантузіяй і траўмай галавы. Дакладная прычына выбуху пакуль не ўстаноўленаz: магчыма, у самаходнай артылерыйскай устаноўцы разарвала ствол, ці ж адна з мін нечакана здэтанавала, падарваўшы цяжкую тэхніку.

2С4 «Цюльпан» - гэта савецкі 240-мм самаходны мінамёт артылерыі рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання. «Цюльпаны» зарэкамендавалі сябе падчас вайны ў Афганістане, дзе іх фугасныя міны лёгка знішчалі глінабітныя ўмацаванні і цытадэлі ворага. Вага звычайнай міны - 130,7 кг, актыўна-рэактыўнай - 228 кг.

Акрамя звычайных, у боекамплект 2С4 уваходзяць і ядзерныя снарады магутнасцю 2 кілатоны, запальныя міны «Сайда» з напалмам, а таксама нейтронныя снарады «Смала» і «Фата».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках