Звольнены гендырэктар «Белэнэрга»
15- 24.04.2018, 15:38
- 23,652
Яўген Воранаў звольнены на фоне крытыкі Лукашэнкам Мінэнэргетыкі.
Яўген Воранаў звольнены з пасады генеральнага дырэктара ДВА «Белэнэрга», паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве энэргетыкі.
Нагадаем, што Лукашэнка ў пасланні да «народу і парламенту» раскрытыкаваў працу міністра энэргетыкі:
Паводле слоў Лукашэнкі, найбліжэйшым часам пройдзе нарада ў Мінэнэргетыкі - «хто, што там напрацаваў». Дыктатар раскрытыкаваў працу міністра энэргетыкі:
- Нават вялікія начальнікі, незразумела, якіх там канцэрнаў - цяпер разбіраюся ў гэтай структуры - запілі настолькі, што на працу не ходзяць. І як толькі выкінулі на вуліцу - даўно трэба было гэта зрабіць - ад прэм'ер-міністра да хатніх гаспадынь пабеглі да прэзідэнта абараняць, які ён добры. Пакуль не ткнулі носам у тыя праблемы, якія там існуюць, - заявіў Лукашэнка.