У Вяснянцы гарэла шматпавярхоўка
6- 24.04.2018, 19:40
- 16,630
Адзін чалавек знойдзены загінулым.
Удзень 24 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажары ў 12-павярховым доме на вуліцы Лесі Украінкі ў Менску. У згарэлай кватэры знайшлі цела мужчыны, паведамілі tut.by ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.
Пажар пачаўся ў аднапакаёвай кватэры на 11-м паверсе. З дапамогай спецыяльных масак і аўталесвіцы былі выратаваны пяцёра чалавек, большасць з іх - пенсіянеры. Яшчэ семярым выратавальнікі дапамаглі эвакуіравацца.
На кухні згарэлай кватэры знайшлі цела мужчыны з тэрмічнымі апёкамі. Дакладную прычыну смерці ўсталююць экспэрты, як і прычыну ўзгарання.