4 чэрвеня 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Зарука перамен - ва ўсведамленні грамадзянамі простага факту

1
Максім Вінярскі: Зарука перамен - ва ўсведамленні грамадзянамі простага факту
Максим Винярский
Фото: «Радыё Свабода»

У звыклым для ўзурпатара сцэнары ў кожны момант нешта «можа пайсці не так».

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«Цікава бывае назіраць за падзеямі, якія кардынальна змяняюць стан грамадства, маючы асабісты досвед удзелу ў іх. Тут табе і правадыр, які не жадае адпаўзаць у бок ад трона, і нязгодныя з ім грамадзяне на вуліцах гарадоў і мястэчак, і арышты ўладамі лідараў пратэсту замест змястоўных перамоў з імі.

Але нешта пайшло не так - не звыклым для нас, беларусаў, сцэнаром. Замест таго, каб разбегчыся па дамах і пачаць абліваць брудам Нікола Пашыняна, за сваю ўласную баязлівасць і абвінавачваючы ў тым, што ён «кінуў народ пад дубінкі» і «не гарантаваў бяспеку», армяне прадоўжылі супраціў. Выходзілі зноў і зноў, спаралізавалі рух у горадзе, парушыўшы, напэўна, нейкія там законы, блакавалі дзяржаўныя ўстановы, стаялі пад вадамётамі. І бесперапынна патрабавалі: вызваліце нашых лідараў, або будзе яшчэ горш. І перамаглі.

Назіраючы за падзеямі ва Украіне, Арменіі ды іншых дзяржавах, разумееш, што зарука перамен – ва усведамленні грамадзянамі краіны простага факту: свабода і права выбіраць свой лёс каштуюць ахвяр. Чым раней гэта адбудзецца, тым менш іх будзе. Схіляючы галовы і згінаючы калені, можна толькі вымаліць новае ярмо на шыю, магчыма, цяжэйшае за папярэдняе.

А магчымасці негвалтоўнага супраціву, браты-беларусы, мы з вамі яшчэ нават на пяць адсоткаў не выкарыстоўвалі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках