4 чэрвеня 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Uber засакрэціць адрасы пасадкі і высадкі пасажыраў

Uber засакрэціць адрасы пасадкі і высадкі пасажыраў

Кампанія пачала перагляд палітыкі прыватнасці.

Сэрвіс Uber мае намер перагледзець сваю ўнутраную палітыку і схаваць з гісторыі паездак звесткі пра дакладнае месца пасадкі і высадкі пасажыра, паведамляе fakty.ua.

Цяпер такія звесткі захоўваюцца ў раздзеле «Гісторыя паездак», і кіроўца мае да іх свабодны доступ. Тэарэтычна перавозчык можа адсачыць, дзе жыве пасажыр, якія месцы наведвае і як часта, а таксама калі вяртаецца з працы і ў які час адсутнічае дома. Больш за тое, нават калі карыстальнік Uber назаўжды выдаліць свой уліковы запіс, звесткі пра ягоныя маршруты ўсё адно застануцца ў сістэме.

У кампаніі спадзяюцца, што, засакрэціўшы інфармацыю аб паездках, знізяць рызыку магчымых злоўжыванняў з боку кіроўцы і падвысяць бяспеку пасажыраў. Як тлумачаць у Uber, у абноўленым дадатку для смартфонаў будзе захоўвацца не дакладны адрас выезду і адрас прызначэння, а прыблізнае месцазнаходжанне.

Чакаецца, што сістэма будзе абноўлена найбліжэйшыя месяцы. У Uber прызнаюць, што нават з новымі правіламі на 100% абараніцца ад нядобрасумленных кіроўцаў не атрымаецца, але ў кожным выпадку бяспека пасажыраў падвысіцца, а абарона персанальнай інфармацыі палепшыцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках