4 чэрвеня 2024, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб аспрэчыць пастанову ДАІ, магілёўскаму актывісту трэба адправіцца ў будучыню

2
Каб аспрэчыць пастанову ДАІ, магілёўскаму актывісту трэба адправіцца ў будучыню
КАДР З ФІЛЬМА «НАЗАД У БУДУЧЫНЮ»

Матывавальную частка да пастановы пра штраф Станіславу Паўлінковічу даслалі са жнівеньскай датай.

Актывіста Станіслава Паўлінковіча затрымалі ў Магілёве за дзень да менскай акцыі пратэсту, прымеркаванай да Дня Волі, на якую ён збіраўся, паведамляе магілёўская «Вясна».

Паводле ягоных слоў, 24 красавіка ён выйшаў у краму «Гарадок», але дайсці да яе не змог. Супрацоўнікі міліцыі спынілі яго, сказалі, што ён падобны да чалавека ў вышуку, пасля чаго адвезлі ў Ленінскі РАУС. Ужо там на Паўлінковіча склалі пратакол за тое, што ён у неналежным месцы перайшоў дарогу. Хоць, як адзначыў Станіслаў, ён рухаўся толькі ходнікам.

За парушэнне яму далі штраф дзве базавыя адзінкі, прычым супрацоўнікі ДАІ прыехалі для гэтага адмыслова ў ізалятар часовага ўтрымання, у якім Паўлінковіч чакаў суду паводле яшчэ адной адміністрацыйнай справе - за непадпарадкаванне міліцыі. Пасля ён атрымаў за гэта яшчэ адзін штраф.

Магілёўскія праваабаронцы прызналі пераслед актывіста палітычна матываваным і дапамаглі яму з абскарджаннем абодвух пастаноў.

Каб аспрэчыць пастанову ДАІ, Паўлінковіч запатрабаваў выдаць яму матывавальную частку. Намеснік начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Магаблвыканкама пагадзіўся і выслаў актывісту дакумент разам з суправаджальным лістом. Згодна з паперай, матывавальную частку Паўлінковіч атрымаў 6 жніўня 2018 года.

- Цяпер нам трэба будаваць машыну часу, каб абскардзіць пастанову ДАІ, - смяецца праваабаронца Барыс Бухель. Паводле ягоных слоў, памылка з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай:

- У самой матывавальнай частцы ніякай даты не стаіць. Яна ёсць толькі ў суправаджальным лісце. Рэч у тым, што на абскарджанне ў нас ёсць дзесяць дзён з моманту атрымання. Улічваючы, што атрымалі мы яе ў красавіку, а там паказаны жнівень месяц, незразумела, як гэта наогул можна абскардзіць.

Акрамя гэтага праваабаронцу турбуе, што не пазначаная дата ў самой матывавальнай частцы:

- Згодна з дзейнай інструкцыяй Міністэрства юстыцыі ў справаводстве, у дакуменце заўсёды павінен быць подпіс, расшыфроўка, дата. Без гэтага папера юрыдычнай сілы не мае.

Што ў такім выпадку застаецца рабіць?

- Давядзецца пісаць скаргі на парушэнне ДАІ інструкцыі справаводства ў пракуратуру і вышэйшаму начальству, - сказаў Бухель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках