4 чэрвеня 2024, aўторак, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гюмры абвешчаны страйк, экс-мэр горада далучыўся да масавага шэсця

2
У Гюмры абвешчаны страйк, экс-мэр горада далучыўся да масавага шэсця
Фота: azatutyun.am

Калону пратэстоўцаў у другім па велічыні армянскім горадзе ўзначалілі медыкі.

У Гюмры - другім па велічыні горадзе Арменіі, сёння страйк абвясцілі шэраг ВНУ, школ і вучэльняў. Студэнты далучыліся да шэсця, якое пачалося з Тэатральнай плошчы, скандуючы «Нікол - прэм'ер!» і «Не РПА!», паведамляе azatutyun.am.

Да шэсця далучыліся таксама медработнікі гарадской паліклінікі №1 у белых халатах. Менавіта яны ўзначальваюць шэсце. Медработнікі заявілі, што за 30 гадоў у іх жыцці не адбылося ніякіх зменаў, і сёння яны выйшлі на вуліцы «ў імя справядлівасці».

Да шматлюднага шэсця далучыўся таксама дэпутат ад блока «Царукян», былы мэр Гюмры Вардан Гукасян, які заклікаў мінакоў таксама далучыцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках