3 чэрвеня 2024, панядзелак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы запатрабавалі ад Мядзведзева спыніць дзейнасць Раскамнагляду

13
Навукоўцы запатрабавалі ад Мядзведзева спыніць дзейнасць Раскамнагляду
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ

Расейскія навукоўцы патрабуюць «спыніць шкоднасную дзейнасць Раскамнагляду».

Таварыства навуковых работнікаў звярнулася да прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева з патрабаваннем «спыніць шкоднасную дзейнасць Раскамнагляду». Навукоўцы мяркуюць, што супрацоўнікі ведамства павінны панесці адказнасць за нанесеную імі шкоду. Зварот да Мядзведзева апублікаваны на сайце ТНР, паведамляе «Радио Свобода».

Праз масавыя блакаванні Раскамнагляду, апынуліся недаступныя неабходныя для навуковай працы рэсурсы. Таксама сарвалася падача заявак на конкурсы грантаў, якія праводзяцца Расейскім фондам фундаментальных даследаванняў. На думку навукоўцаў, шкода, якую нанеслі дзеянні Раскамнагляду расейскай навуцы і адукацыі, «не можа быць апраўданая неабходнасцю выканання судовай пастановай у дачыненні да адной прыватнай кампаніі».

У ведамстве заявілі, што вядуць «прадметны дыялог» з Google, з нагоды блакавання IP-адрасоў Telegram. У кампаніі Amazon адмовіліся дапамагаць Раскамнагляду.

З 16 красавіка ў Расеі на пастанову суда блакуюць доступ да Telegram за адмову падаць ФСБ ключы шыфравання паведамленняў карыстальнікаў. Паколькі мэсэнджар стаў выкарыстоўваць для абыходу блакіроўкі серверы амерыканскіх кампаній Amazon і Google, Раскамнагляд пачаў абмяжоўваць доступ да іх. Заблакаваныя амаль 20 мільёнаў адрасоў. Праз гэта пацярпелі сотні анлайн-сэрвісаў. Пры гэтым сам Telegram працягвае працаваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках