21 верасня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас навучальных заняткаў у Менску загінуў жаўнер тэрміновай службы

15
Падчас навучальных заняткаў у Менску загінуў жаўнер тэрміновай службы

Шараговец атрымаў агнястрэльнае раненне.

- 4 красавіка падчас планавых заняткаў у агнявой падрыхтоўцы на агнявым мястэчку 120 асобнай механізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя захады бяспекі падчас дзеянняў пры ўзбраенні баявых машын. У выніку адзін з чальцоў экіпажа старшы механік-кіроўца БМП шараговец Удод Дзмітрый Мікалаевіч атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём, - паведамляе сайт Міністэрства абароны.

Цяпер у прычынах гібелі шарагоўца разбіраецца Следчы камітэт. Камісію для расследавання абставінаў і прычын здарэння ад вайсковага міністэрства ўзначальвае намеснік міністра абароны.

Міністэрства абароны выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя і надасць ім усебаковую падтрымку і неабходную дапамогу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках