Чаму «Наша Нiва» не ўважае Charter97.org за беларускі сайт?
16- 5.04.2018, 15:19
- 32,026
Таму што колькасць праглядаў нават у заблакаванага сайта «Хартыя-97» удвая большая.
Паводле звестак Google Analitycs, у сакавіку 2018 года колькасць праглядаў на сайце Charter97.org склала 19 мільёнаў 642 тысячы 560.
У снежні 2017 года, у апошні месяц нармальнай працы сайта, да блакавання, колькасць праглядаў складае 47 мільёнаў 439 тысяч 992.
Натуральна, блакаванне значным чынам абмежавала аўдыторыю сайта, але тым не менш «Хартыя-97» застаецца адным з лідараў беларускага інтэрнэту сярод сайтаў навін.
Тым часам, газета «Наша Нiва» чарговым разам апублікавала свой рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за сакавік 2018 года на аснове звестак партала Similarweb.com.
«Наша Нiва» ўпарта не хоча ўважаць «Хартыю-97» за беларускі сайт на падставе таго, што ў нас нібыта няма рэдакцыі ў Беларусі. Але нам здаецца, што «Наша Ніва» гэта робіць таму, што колькасць яе праглядаў больш чым удвая саступае заблакаванай «Хартыі-97» (9,12 мільёнаў супраць 19, 64 мільёнаў).