Фотафакт: Плакат «Свабоду Хартыі-97» на мітынгу ў Менску
1- 1.05.2018, 14:20
- 22,869
Актывісты запатрабавалі спыніць блакаванне незалежнага сайта.
Улады правялі ў сталічным парку Перамогі афіцыйны мітынг, каб адсвяткаваць 1 траўня.
Актывісты Народнай Грамады Сяргей Спарыш, Валянцін Трокскі, Андрэй Шыпулін прыйшлі на дазволены мітынг.
Пратэстоўцы разгарнулі плакаты з патрабаваннем скасаваць дэкрэт №1 і з сацыяльнымі патрабаваннямі. Адно з патрабаванняў удзельнікаў мітынгу - разблакаваць сайт Сharter97.org
Актывісты былі затрыманыя.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS