На акцыях у Менску запатрабавалі разблакаваць «Хартыю-97»
- 1.05.2018, 15:35
- 19,772
Плакаты ў падтрымку сайта прынеслі як у парк Перамогі, так і ў Кіеўскі сквер.
Сёння ў Менску прайшлі дзве акцыі, прысвечаныя Першамаю. На адной з іх, арганізатарам якой выступілі афіцыйныя прафзвязы, былі затрыманыя пяць актывістаў, якія разгарнулі нацыянальныя сцягі, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
У аднаго з іх быў плакат з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць СМІ.
Таксама актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» ўзялі ўдзел у мітынгу ў Кіеўскім скверы. Яны прыйшлі з транспарантам «Свабоду Хартыі-97».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS