14 студзеня 2026, Серада, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт у Менску: Кіроўца ў адзіночку суцішыў кампанію хлопцаў

11
Канфлікт у Менску: Кіроўца ў адзіночку суцішыў кампанію хлопцаў

9 траўня на вуліцы Леніна хлопцы пашкодзілі Mazda і ўдарылі кіроўцу, але той даў здачы.

У сталіцы шукаюць кампанію хлопцаў, якія на вуліцы Леніна пашкодзілі аўто і ўдарылі кіроўцу. Інцыдэнт адбыўся аб 11.30 вечара 9 траўня, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Усё адбылося каля дома №16 на вуліцы Леніна, дзе размешчаная мясная крама «Гурман». Як тлумачыць мужчына, ён спыніўся на светлафоры і пачуў удар па сваёй Mazda 626. Выйшаўшы з машыны, ён убачыў кампанію маладых хлопцаў, якім ён зрабіў заўвагу. Яны адрэагавалі агрэсіўна і нанеслі яму цялесныя пашкоджанні.

У сваім Instagram кіроўца распавёў падрабязнасці. З ягоных слоў, хлопцам не спадабалася гучная музыка і яны ўдарылі па аўто, змяўшы дзверы.

- Выйшаў - накінуліся натоўпам, выбілі зуб, разбілі губу. Потым я прыйшоў у сябе і даў здачы, - напісаў ён. Менавіта гэты момант трапіў на відэа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках