27 снежня 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Макееўскія арышты»

5
«Макееўскія арышты»
Уладзімір Макей

У чаканні штурму.

Першым, хто прыбыў сёння раніцай сустракаць Макса Вінярскага з турмы на Акрэсьціна, быў намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Астаф'еў. Праца ў яго такая - здымаць на відэа вызваленне «палітычных». Мы з Леанідам Кулаковым пацікавіліся, ці будзем даседжваць рэшту свайго тэрміну і калі. У нас жа таксама, як і ў Макса, «вісяць» арышты з 25 сакавіка. У адказ Астаф'еў прамармытаў нешта накшталт «Ваш час яшчэ не надышоў».

Тады, напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі зладзілі аблаву на многіх актывістаў апазіцыі. Чатыры дні трымалі ў аблозе і мой дом - удзень дэманстратыўна шпацыравалі вакол надзелу, стукалі ў вокны, ганяліся за жонкай, калі яна куды-небудзь выязджала, уночы палілі вогнішчы і свяцілі ліхтарыкамі ў вокны. Іншым не пашанцавала яшчэ больш. Уладзіміра Някляева схапілі, калі ён ішоў да лекара, а Мікалаю Статкевічу ў дадатак да незаконнага арышту парэзалі шыны ў аўтамабілі. Падставы для арыштаў былі розныя: у каго - недаседжаныя раней арышты, у каго - спехам складзеныя пратаколы за мінулыя акцыі. Мяне адправілі на арышт за фразу «У Дзень Волі ў Менску будзе і шэсце і канцэрт», напісаную ў «Фэйсбуку».

Вечарам 25 сакавіка нас вызвалілі. Чаму? Усё проста - на наступны дзень быў запланаваны важны візіт Макея ў Лондан. Ды і ўлады асцерагаліся, што людзі пойдуць да турмы вызваляць палітвязняў.

Зразумела, што намеснік начальніка РУУС, хутчэй за ўсё, напраўду, не ведае, ці будзем мы даседжваць «макееўскі арышт» і калі. Таму пераадрасую пытанне ўладам і тым дыпламатам, якія без стомы распавядаюць пра «лібералізацыю» ў Беларусі. Цікава проста, калі чакаць абяцанага амапаўцамі напярэдадні 25 сакавіка «штурму дома з дымавымі шашкамі, выбіваннем дзвярэй і вокнаў і магчымымі ахвярамі».

Яўген Афнагель, спецыяльна для Charter97.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках