8 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілка: Пры падрыхтоўцы нумару Нэта грунтавалася і на выступе Сярдзючкі

1
Данілка: Пры падрыхтоўцы нумару Нэта грунтавалася і на выступе Сярдзючкі

«Еўравізія» - гэта свята, на якое людзі прыязджаюць адпачываць.

На песенным конкурсе "Еўравізія" найперш ацэньваюць не музычны складнік, а пастаноўку і шоў. Як піша gordonua.com, пра гэта Данілка сказаў выданню "Весці", каментуючы вынікі "Еўравізіі 2018", фінал якога прайшоў 12 траўня ў партугальскім Лісабоне.

"Трэба зразумець, што "Еўравізія" - гэта свята, на яго людзі прыязджаюць адпачываць. Яны не ацэньваюць вакал і ноты. У адным інтэрв'ю [пераможцы "Еўравізіі 2018", ізраільскай спявачкі] Нэты [Барзілай] я прачытаў, што, рыхтуючы свой нумар , яна ў некаторай ступені грунтавалася на выступе Сярдзючкі, бо гэта быў запал і весялосць", - сказаў Данілка.

Ён адзначыў, што калі гэтая тэндэнцыя зменіцца, ад Украіны можна будзе адпраўляць іншых артыстаў.

"Калі журы сапраўды будзе ацэньваць эстэтыку і сур'ёзнасць, то можна было б паслаць ад нас гурт "ДахаБраха" або яшчэ нейкі калектыў, які масам не вельмі падабаецца, але гэта высока шануецца спецыялістамі. Я ж выступаю за масавае мастацтва, бо гэта вельмі складана - напісаць песню, якой будуць падпяваць стадыёны. Так што выступ нашага Melovin я ўважаю за варты - ён ні на каго не быў падобны. А ягонае вока, раяль ў выглядзе труны, што расчыняецца, і падпаленая лесвіца дакладна запомняцца".

Паводле ягоных слоў, ён не разумее крытэраў, паводле якіх журы розных краін выстаўляюць свае ацэнкі:

"Мы з кампаніяй глядзелі "Еўравізію" як футбол - узялі піва, а потым адзін з сяброў прапанаваў пасля выступу пісаць на паперках, хто на чыю перамогу ставіць. Але я адмовіўся ад гэтай гульні, бо ёсць нейкія рэчы, якія адбываюцца абсалютна непрадказальна. Найперш, ацэнкі ад журы: няясна, паводле якіх крытэраў яны ацэньваюць, і чаму менавіта гэтыя людзі сядзяць там. і гэтым разам я не разумею, чаму ў нашым журы, напрыклад, была [ўкраінская спявачка] Хрысціна Салавій? Пэўна, у журы маюць быць людзі, якія бралі ўдзел у "Еўравізіі" або мелі да гэтага конкурсу нейкае дачыненне. Мне падалося, што існуе нейкі наказ вярнуць конкурс у Старую Еўропу з славянскай часткі", - сказаў Данілка.

Артыст таксама распавёў, што калі два гады таму ён з актрысай Інай Белаконь абвяшчалі ад Украіны вынікі галасавання, ім "сказалі назваць Эстонію".

"Хоць мне іхнія ўдзельнікі не спадабаліся, і я не разумеў, чаму іх. Я мяркую, што ёсць усё ж такі нейкая ўстаноўка прадусараў конкурсу. Звярніце ўвагу, што калі гэтым разам абвяшчалі вынікі галасавання журы, некалькі краін ішло ўпоравень - не было кагосьці аднаго, які выбіваўся наперад. Напэўна, гэта рабілі для таго, каб як мага даўжэй захоўваць інтрыгу да галасавання гледачоў. Гэта ўсё-ткі рэжысура, і з пункту гледжання правядзення тэлеконкурсу гэта правільна", - заявіў ён.

Данілка ў вобразе Веркі Сярдзючкі прадстаўляў Украіну на "Еўравізіі 2007" і заняў другое месца.

Фінал спеўнага конкурсу "Еўравізія 2018" у Лісабоне прайшоў 12 траўня. Пераможцай стала ізраільская спявачка Нэта Барзілай з песняй Toy. Прадстаўнік Украіны Melovin заняў 17-е месца.

У Ізраілі заявілі, што конкурс "Еўравізія 2019" пройдзе ў Ерусаліме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках