У Менску з'явіліся налепкі «Свабоду «Хартыі-97!» і «Беларусь будзе вольнай!»
- 16.05.2018, 18:58
- 27,617
Актывісты БНК запатрабавалі разблакаваць незалежны сайт.
У сталіцы Беларусі з'явіліся налепкі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў рамках праекта «Жалезныя людзі Беларусі».
Налепкі «Свабоду «Хартыі-97!» і «Беларусь будзе вольнай!» Расклееныя ў розных кутках Менска.
Нагадаем, 24 студзеня ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны навінавы сайт «Хартыя-97».