1 траўня 2024, Серада, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч падпісала зварот за вызваленне Сянцова

1
Святлана Алексіевіч падпісала зварот за вызваленне Сянцова
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Ініцыятыву падтрымалі 130 вядомых дзеячаў культуры.

Чальцы асацыяцыі «Вольнае слова», Санкт-Пецярбургскага ПЭН-клуба і «Вольнага гістарычнага таварыства» запатрабавалі ад Расеі вызваліць асуджанага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, паведамляе газета «Троицкий вариант».

Заяву падпісалі 130 чалавек, у тым ліку беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч. Яны нагадалі, што 14 траўня Сенцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць украінскіх палітвязняў, і запатрабавалі адправіць яго ва Украіну. «Смерць Алега Сянцова стане ганьбай для Расеі і назаўсёды запляміць тых, хто мог бы яго выратаваць, але не выратаваў», - гаворыцца ў заяве.

Падпісанты таксама звярнуліся да ўдзельнікаў Пецярбуржскага эканамічнага форуму з заклікам падтрымаць іх патрабаванні.

Украінскі рэжысёр Алег Сенцоў быў асуджаны ў жніўні 2015 года да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Паводле версіі следства, Сянцоў у 2014 годзе стварыў «тэрарыстычную супольнасць».

У лістападзе 2015 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд Сянцова без змен, а затым адмовіўся яго пераглядаць. У сакавіку 2016 года Сянцова этапавалі ў калонію ў Якуціі, а ў 2017 годзе перавезлі адтуль у Лабытнангі.

У снежні 2017 года ўкраінскія ўлады абвясцілі, што гатовыя выдаць Маскве зняволеных расейскіх грамадзян толькі ў абмен на Сянцова і асуджанага паводле гэтай жа справы на 10 гадоў анархіста Аляксандра Кольчанку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках