1 траўня 2024, Серада, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вальтэр Санчэс: Патрабуем дазволіць Фядынічу выезд з Беларусі

2
Вальтэр Санчэс: Патрабуем дазволіць Фядынічу выезд з Беларусі
ФОТА: SVABODA.ORG

Лідара прафзвязу РЭП уключылі ў склад міжнароднай прафзвязнай дэлегацыі.

Старшыня незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Беларусі Генадзь Фядыніч, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме», уключаны ў склад дэлегацыі глабальнага прафзвязу IndustriALL, якая будзе ўдзельнічаць у канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэневе, паведамляе «Радыё Свабода».

«Удзел Фядыніча у канферэнцыі МАП мы ўважаем за неабходны, таму просім дазволіць яму выехаць часова з Беларусі. Мы бяромся гарантаваць яго вяртанне на радзіму», - напісана ў лісце за подпісам генеральнага сакратара IndustriALL Вальтэра Санчэса на імя Следчага камітэта Беларусі. Следчыя пакуль не агучваюць свайго выраку.

«Я спытаў некалькіх следчых, ці выпусцяць яны мяне з Беларусі? Адказ быў аднолькавы: «Вы ж самі ведаеце, што пастанову будзем прымаць не мы», - сказаў Генадзь Фядыніч.

Канферэнцыя МАП пройдзе з 28 траўня да 8 чэрвеня. У ёй будзе ўдзельнічаць урадавая дэлегацыя Беларусі. Акрамя прадстаўнікоў дзяржавы, МАП запрашае і незалежныя прафзвязы, у тым ліку і Генадзя Фядыніча. Але ён пад падпіскай аб нявыездзе, пакідаць Беларусь яму забаронена.

Глабальны звяз IndustriALL аб'ядноўвае больш за 50 мільёнаў прамысловых работнікаў у 140 краінах свету.

Што новага ў «справе прафзвязаў»

Генадзь Фядыніч сказаў, што 21 траўня разам з Ігарам Комлікам павінен наведаць Следчы камітэт для азнаямлення са «справай прафзвязаў». Аднак учора прафзвязныя актывісты туды не пайшлі, бо іх адвакат заняты ў іншым працэсе.

«А без яго мы разважылі да следчых не хадзіць. Тыя, праўда, просяць, каб мы паспяшаліся. Яны хочуць, каб мы закончылі азнаямленне з дакументамі да 25 траўня. Мы ў адказ прапанавалі, каб яны дазволілі зрабіць копіі матэрыялаў справы. Яны сказалі, што гэта немэтазгодна», - сказаў кіраўнік прафзвязу РЭП.

Паводле закону Фядыніч і Комлік павінны азнаёміцца са сваёй справай не больш чым за адзін месяц. А ўпершыню яны атрымалі доступ да матэрыялаў 8 траўня.

Cупольная місія Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў і міжнароднага аб’яднаньня прафсаюзаў прамысловых рабочых сьвету IndustriALL падчас сустрэчы ў Мінпрацы, 18 красавіка

Абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік выстаўленыя абвінавачванні ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме» (ч 2 арт 243 КК), за што пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Паводле такога ж артыкула ў 2011 годзе пасадзілі старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які быў прысуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, але вызвалены праз тры гады. Беларускія, еўрапейскія і амерыканскія праваабаронцы прызналі Бяляцкага палітвязнем, прысуд быў названы палітычна матываваным.

Суд можа адбыцца ўжо ў чэрвені. Комлік правёў за кратамі два месяцы, Фядыніч ад пачатку следчых дзеянняў у жніўні 2017 года застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках