1 траўня 2024, Серада, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік брытанскага МЗС хоча зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ

1
Кіраўнік брытанскага МЗС хоча зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ
БАРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: AFP/KIRSTY WIGGLESWORTH

Барыс Джонсан уважае за дзейсныя санкцыі ЗША ў дачыненні да РФ і не выключае магчымасць аналагічных крокаў з боку Лондана.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан уважае за дзейсныя ўведзеныя ЗША санкцыі ў дачыненні да Расеі і не выключае магчымасць аналагічных крокаў з боку Лондана пасля выхаду з ЕЗ. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Bloomberg.

Пакуль Вялікабрытанія вымушаная ўзгадняць такія пастановы з Еўрапейскім Звязам, аднак, пасля брэксіту Лондан атрымае магчымасць заняць больш жорсткую пазіцыю, адзначыў кіраўнік брытанскага МЗС.

«Існуе больш маштабнае пытанне аб тым, што Вялікабрытанія можа зрабіць у дачыненні да набліжаных да Пуціна людзей, у якіх, магчыма, ёсць атрыманая незаконным шляхам маёмасць», - сказаў Джонсан.

Напярэдадні камітэт міжнародных спраў Палаты абшчын брытанскага парламента апублікаваў даклад «Золата Масквы: расейская карупцыя ў Вялікабрытаніі». Яго аўтары заявілі, што «брудныя грошы» з Расеі чыняць шкоду замежнай палітыцы Злучанага каралеўства. Яны заклікалі ўлады ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні «клептакратаў з атачэння Уладзіміра Пуціна і на парушальнікаў правоў чалавека», а таксама заблакаваць размяшчэнне пазыковых абавязанняў Расеі на сусветных рынках.

6 красавіка Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 24 грамадзян Расеі і 14 кампаній у адказ на расейскае ўмяшанне ў амерыканскія выбары, падтрымку Масквой вайсковых канфліктаў на ўсходзе Украіны і ў Сірыі, а таксама анэксію Крыма. У спіс, як абвясціў Мінфін ЗША, трапілі людзі, «якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму Пуціна, ці якія адыгрываюць ключавую ролю ў згубных дзеяннях Расеі». Санкцыі прадугледжваюць арышт актываў асоб, якія трапілі ў санкцыйных спіс, у Злучаных Штатах, а таксама забарону для амерыканскіх грамадзян і арганізацый на супрацоўніцтва з імі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках