1 траўня 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе пад Менскам адбыўся магутны выбух

8
На заводзе пад Менскам адбыўся магутны выбух

Чацвёра рабочых знаходзяцца ў лякарні.

Раніцай 22 траўня супрацоўнікі МНС прыбылі ў вёску Каралёў Стан (Менскі раён) на паведамленне аб выбуху на заводзе, паведамляе Менская абласная ўправа МНС.

«На прадпрыемстве «Алкід» у Каралёвым Стане на заводзе адбыўся магутны выбух бочкі 60 тон з ацэтонам, працуюць усе найбліжэйшыя пажарныя групы, вялізная плошча пажару знішчыла практычна ўсю плошчу завода і вытворчых памяшканняў», - паведаміў чытач tut.by Андрэй, які працуе недалёка.

У абласной управе МНС распавялі, што паведамленне аб выбуху і пажары на прадпрыемстве было атрыманае а 8.55.

Усё адбылося ў будынку плошчай 2400 квадратных метраў, дзе вырабляюць бітумную гідраізаляцыю. Да 10.09 пажар ліквідавалі.

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, пацярпелі чатыры чалавекі - яны дастаўлены ў лякарню», - дадалі ў прэс-службе ўстановы.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная служба. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца абласной управы СК Таццяна Беланогая.

Навукова-вытворчае таварыства «Алкід» працуе з 1992 года. Тут выпускаюць бітумна-палімерныя эмульсіі і масцікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках